Улица Сосновая праздновала свой день

10:51 / 03.09.2019

У раёне ёсць добрая традыцыя – кожны год ладзіць свята вёскі, якое дорыць яе жыхарам добры настрой, знаёміць і аб’ядноўвае суседзяў.

А вось для Астраўца, жыхары вуліц якога, здавалася б, ужо даўно вітаюццца хіба што хуткім кіўком, падобнае мерапрыемства – справа незвычайная і нават дзіўная.

На маленькай вуліцы Сасновай, якая, аднак, мае доўгую гісторыю, жывуць працавітыя і сціплыя людзі, добрыя і дружныя суседзі, якія таксама вырашылі распачаць добрую традыцыю.

На свята.jpg

IMG_7943.jpg


IMG_7968.jpg

Нагодай для свята стала важная для кожнага жыхара Сасновай падзея: тут паклалі асфальт!

Зразумець радасць сасноўцаў зможа, мабыць, толькі той, хто, як яны, не адзін год перасоўваўся па глыбокіх ямах, якія падчас дажджу ператвараліся ў няспынныя патокі бруду, размывалі каляіны і рабілі немагчымым не толькі праезд па гэтай вуліцы, а нават праход. І вось ён, доўгачаканы асфальт – навюсенькі, роўненькі, з акультуранымі ўездамі ў двары і белай раздзяляльнай «стужкай» пасярэдзіне…

Са шчырай падзякі дырэктару жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандру Мекіну, дэпутату раённага Савета дэпутатаў Юрыю Грыневічу і старшыні райвыканкама Ігару Шалудзіну пачалі жыхары Сасновай свята вуліцы, якое стала для ўсіх не толькі нагодай сабрацца разам, але і добрым адпачынкам.

IMG_7972.jpg

Хлапцы.jpg

Творчыя, дружныя, актыўныя, вясёлыя, яны разам узгадвалі гісторыю вуліцы, спявалі, танцавалі, жартавалі, разам з дзецьмі ўдзельнічалі ў конкурсах, падрыхтаваных сектарам культуры Астраўца, і радаваліся феерверку, які ім падарыў былы сусед Юрый Туршаў. І так было сярод гэтых людзей цёпла і спакойна, нібы ты апынуўся сярод членаў адной вялікай сям’і, нібы ты – адзін з іх…

IMG_7986.jpg

IMG_7955.jpg

IMG_8015.jpg

Віншаванне ад колішняга жыхара Сасновай.jpg

Віншаванне ад колішняга жыхара Сасновай


– Ці ведаеце вы, што ў 80-я наша вуліца ўяўляла сабой сасновы парк, куды астраўчане хадзілі за малінамі, суніцамі і апёнкамі? – дапытвалася ў суседзяў Рыта Дрэма. – Разрасціся нашай вуліцы дапамог ураганны вецер, які злажыў той сасоннік.

IMG_7951.jpg

– Заходзьце ў мой дом – мае дзверы заўсёды для вас адчынены, – запрашала Святлана Радзько.

– Я так хачу, каб лета не заканчвалася, – прызналася ў песні, якую спявала, Таццяна Канчанін, настолькі ёй было ўтульна і цёпла.

Таццяна Канчанін.jpg


Да ўсяго гэтага рознагалосся далучаліся дружныя галасы гасцей – хора ветэранаў, у якім спявае жыхарка Сасновай Ганна Варэйка, і Аляксандра Альховіка, які, дарэчы, таксама калісьці жыў на гэтай вуліцы.

IMG_7503.jpg


ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

– «Нарадзілася» Сасновая ў 1982 годзе, праўда, спачатку яна мела назву Калгушкіна.

– На вуліцы стаіць 23 дамы, у іх жыве 24 сям’і, дзве з якіх – шматдзетныя.

– Самы паважаны ўзрост маюць сасноўцы Юлія Буйко і Станіслаў Васілеўскі.

– Апошнімі на вуліцы пабудавала жыллё сям’я Канчанін.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович, Олег Хотянович, Иван Дятлович