Каталіся на поні, малявалі на асфальце і елі салодкую вату. Як адзначалі Дзень пісьменства самыя маленькія госці (+відэа)

18:55 / 01.09.2019

Ні на хвіліну малыя не мелі вольнага часу.

Адны штурмавалі батуты, другія каталіся на поні, трэція ласаваліся салодкай ватай, чацвёртыя малявалі на асфальце… Усё гэта на мабільныя тэлефоны фіксавалі бацькі. Удосталь нахадзіўшыся, разам падыходзілі да сцэны, дзе выступалі юныя таленты Прынёмання.

_MG_4985.JPG

_MG_4987.JPG

Здзіўлялі вакалам, гібкасцю і майстэрскім валоданнем музычнымі інструментамі юныя артысты са Слоніма, Лідскага, Шчучынскага і Ваўкавыскага раёнаў. Непадробны спартыўны азарт агортваў усіх удзельнікаў гульнёвых праграм. Адны конкурсы змянялі другімі. Дзятва толькі паспявала цягнуць ручкі ўверх — кожны імкнуўся стаць ўдзельнікам цікаўных забаў. Што тут казаць, на славу пастараліся ўсе тэатры гульні і тэатры-студыі Гродзеншчыны! Конкурсы не паўтараліся, а салодкіх пачастункаў і прызентаў хапіла ўсім. Напэўна, таму ніхто і не адчуваў сябе пакрыўджаным ці пераможаным. Дарослыя прыгадалі дзятве, што сёння — 1 верасня і ўперадзе цэлы школьны год.

_MG_5022.JPG

_MG_5026.JPG

Ці падабаецца зладжанае свята, спыталіся мы ў дзяцей.

_MG_5039.JPG

_MG_5057.JPG


Анастасія Пікта:

— Цудоўнае свята! Я не бачыла раней столькі гасцей у нашым горадзе. А колькі пляцовак! У мяне, напрыклад, наперадзе выступленне ў складзе студыі фітнеса Fire. Вельмі падабаецца тое, што сабралася сапраўдная група падтрымкі. Прыемна выступаць для такіх шчырых гледачоў. А пасля танцаў абавязкова з сястрой пайду на батуты.

IMG_7498.JPG

IMG_7469.JPG

IMG_7488.JPG

IMG_7517.JPG

Руслана Лосік з сёстрамі Машай і Варай:

— Прыйшла з роднымі. Нас — дванаццаць чалавек! Мы так рашылі адзначыць дзень нараджэння Машы. З задавальненнем паўдзельнічала ў “марскіх” конкурсах. Да таго ж, паназірала за танцорамі, параўнала з сабой, бо сур’ёзна займаюся танцамі.

IMG_7524.JPG

IMG_7526.JPG

IMG_7538.JPG

grodnonews.by

Текст: Главный администратор