Аляксандр Ляховіч і Анастасія Рароўская – прызёры чэмпіянату Беларусі

16:27 / 28.08.2019

Напрыканцы жніўня ў Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай хадзьбе, на якім лепшыя спартсмены Беларусі і замежжа змагаліся за чэмпіёнскі тытул і пуцёўкі на чэмпіянат свету і Алімпійскія гульні. Спартыўная фартуна ўсміхнулася нашым землякам Аляксандру Ляховічу і Анастасіі Рароўскай.

0vAy_MD2D_w.jpg

У першынстве сярод мужчын на дыстанцыі 20 кіламетраў Аляксандр Ляховіч фінішыраваў трэцім з вынікам 1 гадзіна 23 хвіліны і 52 секунды, прапусціўшы наперад толькі двух турэцкіх хадакоў. Па рашэнні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі наш зямляк прызнаны лепшым спартсменам чэмпіянату: Аляксандр атрымаў шкляны памятны прыз і грашовае ўзнагароджванне.

ляхович.jpg

Яшчэ для адной ураджэнкі Астравеччыны – Анастасіі Рароўскай – дыстанцыя на 20 кіламетраў пранесла серабро. Дзяўчына фінішыравала з часам 1 гадзіна 33 хвіліны і 19 секунд: мала таго, што палепшыла свой свой асабісты рэкорд, дык яшчэ і выканала нарматыў для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які менш чым праз месяц пройдзе ў горадзе Доха (Катар).

раровская.jpg

Нагадаем: першыя крокі ў вялікі спорт Аляксандр і Анастасія зрабілі пад кіраўніцтвам трэнераў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Андрэя Блашкевіча і Васіля Мартышэўскага.

Віншуем Аляксандра і Анастасію з выдатным вынікам!

Текст:
Фото: з архіва БФЛА