Вода в Шульниках: слово стало делом
У «Астравецкую праўду» прыйшоў ліст ад жыхаркі вёскі Шульнікі Марыны Кавалеўскай, якая ад імя аднавяскоўцаў прасіла раённыя ўлады адрамантаваць вясковы водаправод. Гэтае ж пытанне актыўна абмяркоўвалася і ў сацыяльных сетках.
Просьбу жыхароў Шульнік рэдакцыя перадала ў райвыканкам.
І яна не засталася незаўважанай кіраўніцтвам раёна. Днямі мы даведаліся, што водаправод у Шульніках ужо рамантуецца – і карэспандэнт раёнкі вырашыў на свае вочы паглядзець, як ідзе справа.
У сераду на ўскрайку вёскі нягледзячы на спорны дождж, працавала некалькі рабочых. З трубы, якая тырчэла з зямлі каля тэхналагічнай студні, біла вада.
На пытанне, як ідзе рамонт, пачулі ў адказ:
– Добра. З панядзелка шмат паспелі зрабіць, хоць работы было – ого-го! Прыйшлося мяняць старыя іржавыя трубы на прапіленавыя, кабелі замянілі… Сёння заключны этап: прамыем сістэму – і можна падаваць на вёску ваду.
Рамонтнікі запэўнілі, што да канца тыдня ў хатах жыхароў Шульнік з’явіцца вада.
З моманту атрымання пісьма ў рэдакцыі мінула дзесяць дней. І хто цяпер скажа, што раённыя ўлады не звяртаюць увагі на звароты грамадзян, што іх не турбуюць іх праблемы?