Дамавыя кнігі адмяняюць

16:04 / 12.04.2011

З 17 верасня 2010 года ўступіў у сілу Загад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.06.2010 №296 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Палажэнне аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы прабывання”, у адпаведнасці з якім Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі трэба прыняць меры па адмене дамавых кніг і арганізацыі ўліку грамадзян, якія пражываюць у аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамах без іх выкарыстання.


Гродзенскім аблвыканкамам распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па адмене дамавых кніг. У прыватнасці, усе аднакватэрныя (блакіраваныя) жылыя дамы, а таксама дамы жыллёва-будаўнічых кааператываў, калектываў індывідуальных забудоўшчыкаў, таварыстваў уласнікаў, у населеных пунктах будуць замацаваны за арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, і сельвыканкамамі. Дамавыя кнігі павінны быць заменены на пакватэрныя карткі і карткі рэгістрацыйнага ўліку. Дамавыя кнігі пры гэтым будуць забірацца.
Звяртаем увагу, што да дакументаў, якія пацвярджаюць права ўласнасці грамадзяніна на гэтае жылое памяшканне, адносяцца тэхнічны пашпарт на жылое памяшканне і пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення ці пераходу права ўласнасці на гэтае памяшканне.
Пераход на выкарыстанне карткавага і аўтаматызаванага ўліку грамадзян, якія пражываюць у жылых памяшканнях, дазволіць з 1 мая 2011 года здзяйсняць адміністрацыйныя працэдуры па заявах грамадзян без выкарыстання дамавых кніг.
У сувязі з гэтым просім усіх грамадзян, якія пражываюць у аднакватэрных (блакіраваных) дамах, як мага хутчэй здаць дамавыя кнігі ў ЖКГ для завядзення пакватэрных картак і картак рэгістрацыйнага ўліку.


Н. АНІМУЦКАЯ, старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі.