Альхоўскія школьнікі стварылі ўласнае телебачанне

10:29 / 13.08.2019

Трэцяе лета запар альхоўская школа ператвараецца ў своеасаблівую базу адпачынку – тут працуе дзевяцідзённы краязнаўчы летнік з кругласутачным знаходжаннем «Восьмы цуд свету», трапіць у якую заўсёды шмат жадаючых.

– У летніку мы рэалізуем розныя адукацыйныя праекты. Сёлета дзецям прапанавалі навучыцца ствараць тэлепраграмы і рэпартажы пра нашу краіну і пра жыццё летніка. Ну і адпачынак, канешне, ніхто не адмяняў – мы ўмеем спалучаць прыемнае з карысным, – расказвае начальнік летніка Алена Кусойць.

У Альхоўцы працавалі тэлеатрады «Карусель», «Самі з вусамі» і «Смайлік TV». За час адпачынку выхаванцы змагаліся за званне лепшага тэлеканала, праводзілі журналісцкае расследванне, каб пазнаёміць са сваімі творчымі праектамі кшталту «Што? Дзе? Калі?», телешоў «Поле цудаў» па кнізе «Памяць. Астравецкі раён», квэст-гульні па веданні беларускага побыту, здымалі заўважынкі пра «Восем падзей, якія ўзрушылі лагер», а таксама падарожнічалі па краіне і раёне, наведвалі майстар-класы – і ўсё гэта «занатоўвалі»ў відэа.

2.jpg

У міры

Творчым штуршком, па словах выхаванцаў, да такой дзейнасці стала наведванне рэдакцыі нашай раёнкі і тэлестудыі праграмы «ТВА. Твой Астравец», дзе для іх правялі прафесійныя майстар-класы і нават прафпробы.

1.jpg

Майстар-клас у студыі «ТВА. Твой Астравец»

– Калі некаму цікава, чым і як жыў наш летнік гэтыя дзевяць дзён, той можа знайсці нас у «ВКантакце» – гаворыць Алена Іванаўна. Такі актыўны адпачынак не толькі даў дзецям штуршок для творчага палёту, але і навучыў іх бачыць цікавае і незвычайнае ў самых звычайных рэчах.

Текст:
Фото: з архіва летніка