Торговля придет и в третий микрорайон
У сацыяльных сетках у групах «Астравецкай праўды» чытачы цікавіліся, ці з’явіцца ў трэцім мікрараёне Астраўца хаця б адзін магазін.
На пытанне адказвае намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка:
– Згодна з генпланам будоўлі Астраўца ў трэцім мікрараёне запланавана ўзвядзенне гандлёвых аб’ектаў.
Так, пад будаўніцтва гандлёвага аб’екта прыватнаму прадпрыемству перададзены ўчастак на перасячэнні вуліцы Дубраўнай і праспекта Энергетыкаў. Узвядзенне гэтага магазіна пачнецца ў бліжэйшы час – праект ужо зроблены.
У аддаленай перспектыве на Дубраўнай з’явіцца яшчэ адзін гандлёвы аб’ект – нядаўна на аўкцыёне ў арэнду быў выдзелены ўчастак для яго будаўніцтва. Аб тым, калі гэты магазін расчыніць свае дзверы для пакупнікоў, гаварыць пакуль рана. Спачатку яго трэба спраектаваць.