Аляксандр Ляховіч прайшоў на чэмпіянат свету ў Дохе

08:53 / 06.08.2019

Прыемная навіна даляцела з фінскага горада Лапеенрант, дзе праходзяць 112-я гульні Kalevan Kisat 2019: наш зямляк Аляксандр Ляховіч паказаў лепшы вынік па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 20 кіламетраў і выканаў кваліфікацыйны нарматыў на чэмпіянат свету ў Дохе.

1.jpg

Аляксандр выступаў па-за конкурсам і стаў лепшым на адлегласці 20 кіламетраў, якую ён пераадолеў за 1.22.25 гадзіны. Дзякуючы гэтаму, астраўчанін атрымаў пуцёўку для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе восенню ў катарскім горадзе Доха.

Віншуем Аляксандра і яго трэнераў!

Текст: