Лідары жніва па стане на 4 жніўня

11:01 / 05.08.2019
893

Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 4 жніўня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі, аператары:

КАМБАЙНЕРЫ

Валерый Віктаравіч ВАСІЛЬЧЫК і Вадзім Станіслававіч ЛУКОЙЦЬ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 253,4 тоны зерня і рапсу;

Андрэй Іванавіч ВІНЦКУСЬ і Мікіта Андрэевіч ВІНЦКУСЬ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Джон-Дзір-9660” намалацілі 1 219,1 тоны зерня і рапсу;

Яўген Валянцінавіч ГРАБОЎСКІ і Аляксандр Уладзіслававіч ЕРМАКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 215,4 тоны зерня.

ВАДЗІЦЕЛІ:

На аўтамабілях МАЗ і КАМАЗ

Станіслаў Антонавіч МІЛАШЭВІЧ з КСУП “Міхалішкі”, які аўтамабілем КамАЗ-555102 перавёз 1 842,3 тоны зерня;

Уладзімір Карлавіч ГРЫНЦЭВІЧ з КСУП “Варняны”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 1 840,6 тоны зерня;

Валерый Францавіч ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 1 694,3 тоны зерня.

На аўтамабілях ГАЗ-САЗ

Валерый Рышардавіч КІРПА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 731,6 тоны зерня;

Валерый Вацлававіч ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 634 тоны зерня;

Міхаіл Аляксандравіч СЕРАДОЎ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 426,5 тоны зерня.

АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Юрый Іванавіч ЛЕНШЫН, Віталь Іванавіч БЯСЕЦКІ, Аляксандр Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30 правялі дасушку 3 888,1 тоны зерня;

Франц Францавіч ТОТЧЫК, Юрый Зянонавіч БАРАВІК, Анатоль Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” правялі дасушку 3 786,2 тоны рапсу;

Віталь Зыгмундавіч АНДРУШКЕВІЧ, Яўген Станіслававіч РАТКЕВІЧ, Вадзім Іванавіч АДАМКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ГрынВэй” правялі дасушку 3 591,3 тоны збожжа.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений