Прыпынак бяспекі з’явіўся ў Астраўцы

16:38 / 23.07.2019

На яшчэ адзін тэматычны арт-аб’ект у Астраўцы стала больш: на вуліцы Аэрадромнай з’явіўся прыпынак з гаворачай назвай – «Тэрыторыя бяспекі».

IMG_3438.jpg

Такі падарунак гораду напярэдадні Дня пажарнай службы зрабілі выратавальнікі. Спонсарам гэтага арт-аб’екта выступіла акцыянернае таварыства «Інжынірынгавая кампанія «Атамбудэкспарт».

IMG_3450.jpg

На вуліцы Аэрадромнай прыпынак бяспекі з’явіўся невыпадкова – тут хутка адкрые свае дзверы школа.

Прыпынак нагадвае пра тое, як трэба дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях: пры пажарах у хаце і ў лесе і па сігнале «Увага ўсім!». Таксама ён «расказвае» правілы паводзінаў на вадзе і нумары службы выратавання 101 і 112. Упрыгожвае прыпынак надпіс «Тэрыторыя бяспекі» і эмблема МНС, якія выкаваў усё той жа выратавальнік па прафесіі і каваль па захапленні Альфрэд Юруш.

IMG_3432.jpg

IMG_3435.jpg

IMG_3431.jpg

Права перарэзаць чырвоную стужку было прадстаўлена начальніку РАНС Віталію Рыбаку, старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыне Тальчук і намесніку генеральнага дырэктара АТ ІК «Атамбудэкспарт» Віктару Брычу.

IMG_3461.jpg

IMG_3455.jpg

– Нам прыемна было падтрымаць ідэю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па стварэнні прыпынка бяспекі, – адзначыў Віктар Брыч. – Гэты аб’ект дазволіць выхаваць у дзецях не толькі культуру бяспекі, але і беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя і да роднага краю. Дзякуй, што ёсць такія цікавыя ідэі!

IMG_3444.jpg

Дарэчы, урачыстае адкрыццё прыпынку прымеркавалі не толькі да прафесійнага свята пажарных, але і да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашісцкіх захопнікаў і 75-годдзя з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Текст:
Фото: Светлана Фёдорова