Лідары жніва па стане на 17 ліпеня
Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 17 ліпеня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў і вадзіцелі:
КАМБАЙНЕРЫ:
Валерый Віктаравіч ВАСІЛЬЧЫК і Вадзім Станіслававіч ЛУКОЙЦЬ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 311,3 тоны зерня і рапсу
Андрэй Іванавіч ВІНЦКУСЬ і Мікіта Андрэевіч ВІНЦКУСЬ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Джон-Дзір-9660” намалацілі 307,9 тоны зерня і рапсу
Валерый Віктаравіч БУЧЫНСКІ і Кірыл Вячаслававіч ПЛАЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 292,6 тоны зерня і рапсу
ВАДЗІЦЕЛІ:
Уладзімір Паўлавіч ТРЫШЫН з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем КАМАЗ-4310 перавёз 427,4 тоны зерня
Вадзім Фёдаравіч КАЦЯШ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем КАМАЗ-5511 перавёз 377,6 тоны зерня
Артур Іванавіч ЛАПІНСКІ з КСУП “Варняны”, які аўтамабілем МАЗ-555143 перавёз 323,8 тоны зерня
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
Франц Францавіч ТОТЧЫК, Юрый Зянонавіч БАРАВІК, Анатоль Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г ЛідАрай правялі дасушку 660,9 тоны рапсу
Віталь Зыгмундавіч АНДРУШКЕВІЧ, Яўген Станіслававіч РАТКЕВІЧ, Вадзім Іванавіч АДАМКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ГрынВэй” правялі дасушку 475 тон збожжа
Юрый Іванавіч ЛЕНШЫН, Віталь Іванавіч БЯСЕЦКІ, Аляксандр Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30 правялі дасушку 408,3 тоны зерня