2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

15:27 / 01.04.2011

Паважаныя жыхары Астравецкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!


Утварэнне 2 красавіка 1996 года Саюза Беларусі і Расіі стала падзеяй, якая ў многім вызначыла гістарычны лёс нашых брацкіх народаў і дзяржаў.
Сёння Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую знешнюю і абаронную палітыку, накіраваную на забеспячэнне бяспекі народаў дзвюх краін у нашым зменлівым неспакойным свеце. Развіваюцца ўзаемавыгадныя эканамічныя сувязі, наладжаны абмен дасягненнямі ў сферы адукацыі, культуры і навукі.
У гэтае свята жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра і аптымізму.
Няхай і далей узмацняецца Саюз Беларусі і Расіі на карысць цяперашняга і будучага пакаленняў.


А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.