Журналісты вобласці пазнаёміліся з Карэліччынай і задалі пытанні Уладзіміру Краўцову (дополнено)

16:31 / 08.07.2019

У рамках прэс-тура, які раз у квартал збірае прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі вобласці, журналісты наведалі Карэліцкі раён і пазнаёміліся з яго сацыяльна-эканамічным развіццём. У другой палове дня ў Мірскім замку прайшла прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова.

Для людзей!

Па традыцыі стартаваў прэс- тур з сустрэчы са старшынёй райвыканкама, які расказаў пра развіццё раёна і яго дасягненні.

– Карэліччына славіцца поспехамі ў розных сферах. Моцны падмурак нашай эканомікі складае сельская гаспадарка. Традыцыйна нашы аграрыі займаюць перадавыя пазіцыі на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Гэта дазваляе развіваць сацыяльную сферу раёна, – адзначыў старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак.

1.jpg

Вялікую ўвагу ў раёне надаюць выхаванню і адукацыі маладога пакалення. Так, з нядаўняга часу прозвішчы і партрэты таленавітых юнакоў і дзяўчат нараўне з дарослымі людзьмі заносяцца на раённую Дошку гонару. Працуюць на Карэліччыне і з маладымі спецыялістамі – забеспячэнне іх жыллём спрыяе замацаванню моладзі на першых рабочых месцах. І ўвогуле – кадрам Віктар Шайбак надае першачарговае значэнне. Большасць кіраўнікоў, гэтаксама, як і сам старшыня, з мясцовых.

Беларусь помніць – і журналісты помняць!

Да рэспубліканскай акцыі “Беларусь помніць!” падчас прэс-тура далучыліся і журналісты Гродзеншчыны.

3.jpg

Яны наведалі мемарыяльны комплекс “Зорка”, усталяваны ў памяць аб мірных жыхарах і салдатах, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні Карэліччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

2.jpg

На мемарыяльных плітах змешчана звыш 80 прозвішчаў. Самае вядомае з іх – Міхаіла Белуша, які паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава.

Якое масла лепшае?

Пра гэта прадстаўнікам СМІ расказалі падчас наведвання Карэліцкага маслацэха ААТ “Навагрудскія дары”.

4.jpg

Сёння прадпрыемства можа пахваліцца добрымі паказчыкамі і якасцю сваёй прадукцыі, якую ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі – 90 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт.

5.jpg

З навінак – элітныя сыры чырвонага і зялёнага колераў. Аднак вызначаюцца яны не толькі гэтым, але і незвычайным смакам. Гэта журналісты пацвердзілі падчас дэгустацыі.

6.jpg

На вяселле

Трапілі прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі вобласці і ў ЗАГС. Праўда, удзельнікамі ўрачыстай цырымоніі стаць ім не давялося, а вось экскурсію па ўстанове, якая была адрамантавана ў 2013 годзе, для іх правялі.

7.jpg

Пакоі для жаніха і нявесты, зала для ўрачыстых цырымоній, банкетная зала, кабінеты супрацоўнікаў – усё прыгожа, стыльна, сучасна.

8.jpg

Ужо некалькі гадоў у ЗАГСе не толькі рэгіструюць шлюбы, але і праводзяць юбілейныя цырымоніі святкавання сярэбранага і залатога вяселляў. Жадаючых шмат – пра гэта сведчылі не толькі словы загадчыцы ЗАГСа, але і фотаальбомы, у якіх сабраны здымкі з такіх мерапрыемстваў.

9.jpg

Асаблівы гонар гаспадыні – кіраўніка ЗАГСа Валянціны Сіўко – архіў, які захаваўся з 1944 года, калі была вызвалена Карэліччына.

Мір і міране

Самы вядомы населены пункт Карэліцкага раёна, вядома ж, Мір, які, аднак, можа ганарыцца не толькі Мірскім замкам. Хаця толькі дзеля гэтага экскурсійнага аб’екта ў гарадскі пасёлак штогод прыязджаюць сотні тысяч турыстаў.

Так, спачатку журналістаў запрасілі ў мясцовыя яслі-сад, пабудаваныя ў 2016 годзе.

10.jpg

Басейн, вялікія актавая і спартыўныя залы, утульныя гульнявыя і спальныя пакоі – усё зроблена дзеля камфорту выхаванцаў. Дарэчы, працуюць у садку рускамоўныя і беларускамоўныя групы – у далейшым дашкольнікі маюць права выбару навучання на адной з моў у сярэдняй школе.

11.jpg

13.jpg

14.jpg

А на тэрыторыі садка створана экалагічная сцежка – праўда, прайсціся па ёй журналістам перашкодзіў дождж.

12.jpg

Паколькі Мірскі замак прыцягвае турыстаў, то міране, напэўна, як ніхто іншы займаюцца развіццём і аказаннем турыстычных паслуг. Так, у гасцінічным комплексе “Мірскі пасад” можна не толькі адпачыць пасля дарогі і экскурсіі па замку, але і пачаставацца – у рэстаране гасцям рады заўсёды. Гэтак жа як і ў гасцініцы – нумары тут, дарэчы, на любы густ і кашалёк.

15.jpg

Гэтае месца падабаецца і моладзі – тут часта арганізоўваюць вясельныя цырымоніі.

Побач размясціўся яшчэ адзін “Мірскі пасад” – музей-сядзіба, уласнікам якой з’яўляецца апантаны краязнаўца, аматар гісторыі і даўніны Віктар Сакель. Раней у будынку размяшчалася яўрэйская карчма – па гэтай прычыне адзін з пакояў прысвечаны жыццю яўрэйскай сям’і і іх традыцыям.

16.jpg

Фотаздымкі, старыя манеты, гістарычныя дакументы, посуд і асабістыя рэчы прадстаўнікоў знакамітага роду Радзівілаў -- гавораць, што фонды музея Віктара Сакеля багацейшыя, чым у Мірскім замку. Да таго ж усе рэчы тут можна пакратаць і нават узяць у рукі.

19.jpg

18.jpg

20.jpg

21.jpg


Шкада, што час бег так хутка – правесці ў гэтым музеі можна не адну гадзіну – настолькі цікавае месца.

17.jpg


ЛІЧБА

Звыш 19 300 жыхароў пражывае на тэрыторыі Карэліцкага раёна.


Прэс-канферэнцыя

Канешне ж, наведалі журналісты галоўную славутасць Міра і Карэліцкай зямлі – замкавы комплекс “Мір” – тут прайшла прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова.

22.jpg

Галоўныя арыенціры

– Мы знаходзімся ў знакавым месцы,  адзначыў Уладзімір Краўцоў, адкрываючы прэс-канферэнцыю. – Чатыры аб’екты нашай краіны ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны Юнэска. Тры знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці. Адзін з іх – Мірскі замак.

Сур’ёзную размову з журналістамі губернатар пачаў з аналізу вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за пяць месяцаў бягучага года. Уладзімір Краўцоў адзначыў, што амаль ўсе ключавыя паказчыкі выконваюцца. Адзначаецца рост валавага рэгіянальнага прадукта – ён склаў 100,3 працэнта ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года.

Жніво-2019

Уборачная кампанія ў вобласці ўжо стартавала. Чаго ад яе чакаюць і як ішла падрыхтоўка – пра гэта цікавіліся журналісты.

– Ураджай гэтага года вышэйшы за мінулагодні на 20 працэнтаў. Да ўборкі гатовы 260 тысяч гектараў зерневых і зернебабовых культур. Ужо ў сярэдзіне ліпеня тэхніка актыўна выйдзе ў поле – пачнецца масавае жніво,  адзначыў Уладзімір Васільевіч.

Губернатар таксама расказаў пра вырошчванне лёну і кукурузы і нагадаў, што галоўная задача – сабраць увесь ураджай.

Летняе аздараўленне

Першага чэрвеня ўсе летнікі прынялі дзяцей. На працягу канікулаў у вобласці будуць працаваць 953 летнікі, адпачыць і аздаравіцца ў іх змогуць 63 тысячы дзяцей рознага ўзросту.

– З пачаткам летняга сезона на Гродзеншчыне пачалі працаваць усе запланаваныя летнікі, адпачыць у якіх змогуць больш дзяцей, чым у мінулым годзе,  расказаў старшыня аблвыканкама. – Вялікую ўвагу мы ўдзялілі летнікам працы і адпачынку і студэнцкім будаўнічым атрадам – работу атрымалі ўсе, хто жадаў.

Чыстая вада

Журналістаў цікавіла і тэма стану паверхневых вод на Гродзеншчыне.

Як паведаміў старшыня аблвыканкама, гэтае пытанне не губляе актуальнасці. У многіх раёнах ачышчальныя збудаванні былі ўзведзены некалькі дзясяткаў гадоў таму і не заўсёды спраўляюцца з сённяшняй нагрузкай. Гэтае пытанне заўсёды стаіць на кантролі кіраўніцтва вобласці.

Ёсць праблема з пітной вадой. У сувязі з гэтым створана і рэалізуецца праграма “Чыстая вада”, у рамках якой у гэтым годзе ўзводзіцца 49 станцый абезжалезвання, будаўніцтва яшчэ 50 запланавана на наступны год.

Спорт і здароўе

Падчас прэс-канферэнцыі Уладзімір Краўцоў прааналізаваў выступленне зборнай вобласці на ІІ Еўрапейскіх гульнях і адзначыў, што ў рэгіёне вядзецца вялікая работа па рэканструкцыі і мадэрнізацыі спартыўных комплексаў і баз.

– У Астраўцы ў гэтым годзе будзе ўведзены ў эксплуатацыю спартыўны комплекс з басейнам і заламі для гульнявых відаў спорту, – расказаў Уладзімір Васільевіч. – Аднаўляюцца басейны ў Мастах і Смаргоні, мадэрнізуюцца стадыёны ў Ваўкавыску і Шчучыне.

Работы вядуцца і ў спартыўна-біятлонным комплексе “Сялец” у Навагрудскім раёне. Сюды будуць набыты новыя сучасныя пушкі, што дазволіць трэніравацца практычна без перапынкаў. Ёсць задумкі па будаўніцтве крытых лядовых каткоў у Астраўцы, Дзятлаве і Шчучыне.

Узводзяцца агульнаадукацыйныя школы ў Гродне, Астраўцы і Скідзелі, у якіх будзе створана добрая спартыўная інфраструктура.

Падчас прэс-канферэнцыі былі таксама падняты пытанні садзейнічання занятасці насельніцтва, трансгранічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі інавацыйных праектаў, збору банка дадзеных вывезеных з Гродзеншчыны ў розныя гады каштоўнасцей.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич