Автомобили – в подарок в День Независимости

10:38 / 03.07.2019
879

Лясніцтвы Астравецкага лясгаса ў падарунак да Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў атрымалі аўтамабілі.

Чатыры новенькія аўтамабілі “Ніва Лада” з самага ранку чакалі гаспадароў на аўтамабільнай стаянцы лясгаса, дзе ключы ад іх са словамі падзякі за добрасумленную працу перадаў ляснічым Астравецкага, Падольскага, Кямелішкаўскага і Гервяцкага лясніцтваў дырэктар Астравецкага лясгаса Рыгор Мечыслававіч Долгі.

1.jpg

– Уся краіна сёння святкуе важную дату – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якая сёлета супала з юбілеем вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – адзначыў Рыгор Мечыслававіч. Святочныя мерапрыемствы, у якіх абавязкова прыме ўдзел дэлегацыя лясгаса, пройдуць і ў нашым горадзе. А каб прадстаўнікі лясной гаспадаркі Астравеччыны адчулі яшчэ большую веліч і важнасць гэтага дня, адміністрацыя, прафкам нашай арганізацыі і я, як дэпутат раённага Савета дэпутатаў, вырашылі ўручыць чатыром лясніцтвам Астравецкага лясгаса прыемныя падарункі, якія не проста стануць сродкам для перамяшчэння па раёну, але і павысяць аператыўнасць работы лясніцтваў, что вельмі актуальна ў сёлетняе засушлівае і пажаранебяспечнае лета, і палепшаць умовы працы работнікаў.

2.jpg

Пра тое, што астравецкія лясгасаўцы памятаюць дзень вызвалення і паважаюць герояў і ўдзельнікаў вайны, гаворыць і эмблема на падарунках з надпісам “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.


Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений