Свята з ранку да ночы

15:11 / 02.07.2019

Заўтра ўся наша краіна будзе святкаваць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя гэтаму дзяржаўнаму святу і 75-годдзю з дня вызвалення Астраўца, якое прыпадае на 3 ліпеня, пройдуць і ў нашым горадзе.

Іх пачаткам стане ўрачыстае шэсце да помніка загінулым землякам прадстаўнікоў улады, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, грамадскіх аб’яднанняў. Кульмінацыйная частка свята адбудзецца на цэнтральнай плошчы: на галоўнай сцэне, пачынаючы з 12 гадзін, будзе разгортвацца галоўнае дзейства і, змяняючы адзін аднаго, да позняй ночы будуць ісці канцэрты. Завяршыцца свята салютам.

У гэтай сувязі жыхары навакольных дамоў могуць адчуць пэўныя нязручнасці.

Жыхарам вуліц, па якіх будзе абмежаваны аўтамабільны рух, таксама давядзецца патрываць. Спадзяёмся, што ўсё гэта не сапсуе астраўчанам і гасцям горада настрою – свята будзе яркім, цікавым і запамінальным.

Арганізатары мерапрыемстваў зарання просяць прабачэння за пэўныя нязручнасці і спадзяюцца на разуменне.

Текст: Главный администратор