В День Независимости перекроют движение

09:23 / 27.06.2019

Падчас святкавання Дня Незалежнасці на некаторых вуліцах Астраўца будзе забаронены рух аўтатранспарту.

141266_3.jpg

Так, з 17.00 гадзін 2 ліпеня да 6.00 гадзін 4 ліпеня будзе перакрыты рух па вуліцы Кастрычніцкай – ад цэнтра горада да маста праз раку Лошу.

З 8.00 гадзін 3 ліпеня да 6.00 4 ліпеня будзе забаронены рух:

– па вуліцы Ленінскай – ад цэнтра да перакрыжавання з вуліцай Камсамольскай (арыенцір – рэстаран “Вясёлка”);

– па вуліцы Карла Маркса – ад цэнтра да перакрыжавання з вуліцай Школьнай (арыенцір – будынак Беларусбанка);

– па вуліцы Валадарскага – ад цэнтра да перакрыжавання з вуліцай Набярэжнай (арыенцір – магазін “Кулінарыя”).

Текст: Главный администратор