Прокуратура сразу предупреждает, а потом карает

15:01 / 18.06.2019
1110

Усе сельскагаспадарчыя работы ў раёне вядуцца пад пільным наглядам пракуратуры, якая працуе сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі.

Аб гэтым ішла размова на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у райвыканкаме, якая праходзіла пад кіраўніцтвам пракурора Астравецкага раёна Аляксея Тамчанка.

IMG_5677.jpg

Пажарная бяспека, ахова працы і парушэнне працоўнай дысцыпліны – важныя, але не асноўныя моманты, на якія звяртаюць увагу праваахоўныя органы пры выездзе ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. Аднак і на іх нельга глядзець скрозь пальцы, таму што кожнае, нават самае дробнае правапарушэнне або надагляд, могуць прывесці да сур’ёзных наступстваў як для прадпрыемства, так і для чалавека, які яго здзейсніў, і кіраўніка. Аб гэтым неаднаразова папярэджваў дырэктараў раённых КСУПаў і саўгаса “Падольскі”, якія сабраліся на нараду, пракурор раёна, абапіраючыся на вопыт работы па падобных справах.

IMG_5674.jpg

Пра нядбайнасць і безгаспадарчыя адносіны да тэхнікі і маёмасці, знаходжанне за рулём сельгасмашын у стане алкагольнага ап’янення і на транспарце без тэхагляду, пра агульную сітуацыю на дарозе расказаў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Місюк. І засяродзіў увагу, што мабільныя группы па нагляду за парадкам будуць працаваць на тэрыторыях усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна выбарчым метадам, а ўсе правапарушэнні будуць уносіцца ў спецыяльную базу даных РАУС.

– Задача пракуратуры – папярэдзіць, каб потым не прыйшлося пакараць, – падвёў вынік нарады Аляксей Тамчанок.


ЛІЧБА

33 парушэнні зарэгістраваны ў сельгаспрадпрыемствах раёна падчас пасяўной кампаніі.

З іх пры выкарыстанні тэхнікі – 6, па ахове працы – 23, за знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення – 12 чалавек.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений