Міжнародным “золатам” і “серабром” папоўнілі свае ўзнагароды астравецкія баксёры

16:17 / 31.05.2019
1336

Адзін залаты і тры сярэбраныя медалі заваявалі выхаванцы астравецкага трэнера па боксе Аляксея Маргужа на міжнародным турніры памяці Героя СССР Віктара Усава.

1.jpg

Спаборніцтва, якое праводзілася ў 49-ы раз, прайшло у Гродне. Акрамя аматараў бокса з Беларусі, памерацца сілай на рынгу прыехалі спартсмены з Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі.

Нягледзячы на вялікую колькасць удзельнікаў, астравецкія баксёры не страціліся? ў агульным натоўпе, а, наадварот, запомніліся гледачам прафесійнымі выступленнямі, прадэманстравалі цудоўны бокс і папоўнілі спіс сваіх узнагарод.

Найбольш удала праявіў сябе на рынгу Алег Сільвановіч. Ён без цяжкасцей дайшоў да фінала, у якім бліскуча расправіўся з пераможцам першынства Беларусі і стаў чэмпіёнам.

Добрую тэхніку баю і жаданне перамагчы таксама прадэманстравалі Максім Каспяровіч, Уладзімір Тамашэвіч і Артур Цехановіч – яны сталі сярэбранымі прызёрамі.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений