Яўгенія Некарыснава і Святлана Аўгуль перамаглі ў абласным конкурсе фларыстаў
12:01 / 24.05.2019
Конкурс праводзіўся ў дзвюх намінацыях: «Стэла памяці», дзе трэба было зрабіць кампазіцыю, цэнтральнай фігурай якой выступала б стэла, і «Сімвал Перамогі» – стварэнне аўтарскай бутаньеркі, абавязковым элементам якой быў яблыневы цвет.
Абласному этапу папярэднічаў раённы, да ўдзелу ў якім запрасілі ўсіх жадаючых дзяцей.
– Хоць, па ўмовах Гродзенскага палаца творчасці, дзеці, якія не займаюцца ў нашым цэнтры, у абласным этапе ўдзельнічаць не маглі – мы вырашылі на мясцовым узроўні даць магчымасць юным талентам прадэманстраваць свае здольнасці, – патлумачыла метадыст Астравецкага ЦТДіМ Святлана Марцінкевіч.
У выніку ў намінацыі «Стэла памяці» 1 месца заняла Святлана Аўгуль (Астравецкі ЦТДіМ), 2 месца – Юлія Лапшэвіч (СШ №2), 3 месца падзялілі Алена Лукашэвіч і Яўгенія Некарыснава (Астравецкі ЦТДіМ).
Святлана Аўгуль
Яўгенія Некарыснава
У намінацыі «Сімвал Перамогі» лепшай была работа Веранікі Лісоўскай з СШ № 1.
Пераможцы атрымалі падарункі ад Астравецкай РА «Белая Русь» і кветкавага магазіна «Жасмін».
У Гродна ж адправіліся выхаванкі цэнтра творчасці Святлана Аўгуль (кір. В.М. Кумішча), якая дэкарыравала стэлу, і Яўгенія Некарыснава (кір. В.В. Віннічак), якая рабіла бутаньерку. І дзяўчаты адпрацавалі вельмі ўдала: Яўгенія паклала ў скарбонку ўзнагарод Дыплом І ступені, а Святлана – Дыплом ІІІ ступені.