Як умацаваць здароўе школьніка – абмеркавалі на семінары з удзелам замежных гасцей
10:59 / 24.05.2019
Сярод устаноў адукацыі, якія далучыліся да яго ажыццяўлення, асобнае месца займае гімназія № 1. Некалькі гадоў запар тут працуюць па праграме «Школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя».
Што за гэтыя гады зроблена ў школе і якія планы на будучыню – аб гэтым і многім іншым гаварылі падчас семінара па здароваму ладу жыцця, які сабраў настаўнікаў пачатковых класаў.
Падзяліцца вопытам па фарміраванню здаровага ладу жыцця, зберажэнню і ўмацаванню здароўя школьнікаў змаглі не толькі настаўнікі раёна, але і выкладчыкі педагагічнага каледжа з Вільнюса Казя Вербіскене, Генуце Станкунайце, галоўны санітарны ўрач Астравецкага раёна Ёнас Таль, метадыст аддзела адукацыі Алена Парфіяновіч.
Напачатку сустрэчы ўдзельнікаў семінара запрасілі ў зімні сад, дзе вучні расказалі пра паходжанне кветак і іх ролю для здароўя чалавека, пасля госці школы зазірнулі ў кабінет харэаграфіі – на факультатыве, які выкладае Алена Власенка, займаецца 114 навучэнцаў пачатковых класаў.
Госці гімназіі атрымалі задавальненне ад чэрлідынгу – танца ў спартыўным стылі. Нікога не пакінуў раўнадушным і англійскі дворык каля кабінета замежнай мовы. Тут вучні на перапынках не толькі адпачываюць, але і могуць даведацца новыя факты пра Англію – у акенцы змяшчаецца інфармацыя.
Чакалі ўдзельнікаў семінара на міні-ўроках, дзе ім расказалі пра выкарыстанне ЛЕГА-канструктара, з дапамогай якога можна развіваць памяць, увагу, творчыя здольнасці, дробную маторыку.
З рэалізацыяй праекта «Астравец – здаровы горад» на раённым узроўні пазнаёміў удзельнікаў семінара галоўны санітарны ўрач раёна. За гады ажыццяўлення праекта зроблена многае. І галоўнае, што ёсць станоўчыя вынікі.
Словы дырэктара гімназіі Алены Севасцьян, якая расказала аб рабоце па ўмацаванні здароўя вучняў, пацвердзілі школьнікі-пачаткоўцы, якія прадэманстравалі свае партфоліа, а таксама іх настаўнікі, якія падзяліліся вопытам па фарміраванні ў дзяцей правільнай асанкі, загартоўванні арганізма, захаванні зроку.
Пра стратэгію развіцця кампетэнцый прыродазнаўства і здароўя ў пачатковай школе расказалі і літоўскія педагогі. Яны таксама адзначылі высокую падрыхтоўку астравецкіх калег да правядзення семінара і станоўча ацанілі іх работу.
Таццяна КАЗАК,
намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце гімназіі № 1.