«Островецкая правда» приглашает на свой день рождения

08:00 / 29.05.2019

Рэдакцыя “Астравецкай праўды” запрашае чытачоў, падпісчыкаў, аўтараў, усіх сяброў газеты на свой дзень нараджэння.

Абяцаем: будзе весела, цікава, пазнавальна і карысна. І скажам па сакрэце: ніхто не пакіне свята без падарунка!

А тыя, хто выпіша ў гэты дзень раённую газету ці лепш за ўсіх адкажуць на пытанні пра яе гісторыю і сучаснасць, могуць выйграць прыз!

Час і месца сустрэчы змяніць нельга: 29 мая, серада, пляцоўка перад раённым вузлом паштовай сувязі, 13.00.

Дарослыя і дзеці, чакаем усіх на наша свята – сюрпрызаў будзе там багата!

Текст: Главный администратор