Образцовый хор “Ветразь” детской школы искусств отметил 30-летие

11:43 / 16.05.2019
1345

Узорнаму хору “Ветразь” Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў споўнілася 30 гадоў – і гэтая дата стала нагодай не толькі для цудоўнага канцэрта, які паказалі сённяшнія і былыя харысты, але і для таго, каб узгадаць “этапы вялікага шляху”.

…У далёкім 1988 годзе ў Астравецкай музычнай школе з’явіліся новыя выкладчыкі: Генрых Волчэк стаў вучыць дзяцей іграць на баяне, а яго таленавітай жонцы Ірыне прапанавалі стварыць харавы клас.

1.jpg

Першы кіраўнік хору Ірына Волчэк

Харавы клас у цесных пакойчыках зялёнай драўлянай хацінкі, што стаяла ля моста на беразе Лошы, не маючы не тое што залы – прасторы для заняткаў? узгадвае Ірына Анатольеўна. – Здавалася, што гэта немагчыма! Але мы з Данутай Блашкевіч былі маладыя, энергічныя, нам хацелася працаваць – і мы ўзяліся за гэтую справу. Пятнаццаць вучняў набрала яна, столькі ж – я, і мы сталі вучыць дзяцей спяваць. У 1989 годзе я стварыла дзіцячы хор, які вырашылі назваць “Ветразем” – асацыяцыя з юнацтвам, марамі… Праз пяць гадоў калектыў абараніў званне ўзорнага – і з году ў год пацвярджае яго. Я кіравала хорам увесь гэты час, а сёння, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, сачу за яго поспехамі і вельмі ім радуюся!

Парадавацца і сапраўды ёсць чаму: за апошнія два гады “Ветразь” і яго салісты сталі лаўрэатамі і пераможцамі шэрагу прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

А пра ўзровень іх майстэрства лепш за ўсё сведчыў канцэрт. На яго варта было схадзіць хоць бы для таго, каб зразумець, што ёсць іншая музыка, акрамя той, што сёння ліецца безупынным патокам з кожнага расчыненага акна: музыка, якая ўзвышае, прымушае забыць пра паўсядзённую мітусню і прыслухацца да голасу сваёй душы – як часта ёй няма з кім пагаварыць, бо нам няма калі да яе прыслухацца… Вось і на гэты раз паслухаць “Ветразь” і сваю душу вырашылі нямногія: глядзельная зала колы мастацтваў была паўпустая… Але гэта, як кажуць, тэма зусім іншай размовы…


На пытанне, колькі за 30 гадоў прайшло дзяцей праз гэты унікальны калектыў, колькіх з іх Ірына Анатольеўна навучыла філігранна карыстацца самым дасканалым музычным інструментам, які дала чалавеку прырода – сваім голасам, адказаць ніхто не змог: кажуць, што падлічыць гэта вельмі цяжка, практычна немагчыма. Вядома, далёка не ўсе з тых, хто ў свой час вучыўся ў музычнай школе і выходзіў на сцэну ў складзе “Ветразя”, звязаў потым сваё жыццё з музыкай. 

2.jpg

Аксана Юркевіч і Наталля Вангроўская дзякуюць за ўрокі музыкі сваю выкладчыцу

Але такіх нямала і сярод сённяшніх выкладчыкаў школы мастацтваў, і сярод удзельнікаў вядомых у раёне музычных калектываў – ансамбля “Кемяліна”, хору “Польскае рэха” і іншых. І вельмі сімвалічна, што і сённяшні кіраўнік “Ветразя” Аксана Баршэвіч – таксама вучаніца Ірыны Анатольеўны і ўдзельніца яго першага саставу.

3.jpg

Аксана Баршэвіч

Але і для тых, хто выбраў іншую жыццёвую сцежку, гэтыя ўрокі і канцэрты не мінулі бясследна. Пра гэты сведчылі і госці, якія прыйшлі павіншаваць у той дзень “Ветразь”. Да прыкладу, Наталля Вянгроўская працуе настаўніцай англійскай мовы – але як спявае! За такую вучаніцу настаўніцы не сорамна.


 З першых выпускнікоў і Аксана Юркевіч, вядучая салістка “Польскага рэха”.


Як і належыць, былі на юбілеі ганаровыя госці, падарункі і ўзнагароды.

Кожнае таленавітае дзіця – гэта творчы капітал нашага горада і краіны. Дзякуй вам, што вы развіваеце і прымнажаеце гэты капітал, – сказала, віншуючы “Ветразь” з 30-годдзем, загадчык сектара культуры райвыканкама Інга Купрэвіч – яна ўручыла Ганаровыя граматы і кветкі першаму і сённяшняму кіраўнікам хору Ірыне Волчэк і Аксане Баршэвіч, а таксама канцэртмайстру Алене Раткевіч, без якой, вядома ж, ён бы не гучаў так, як гучыць сёння…

6767.jpg

Узнагарода канцэртмайстру Алене Раткевіч



4.jpg

Са словамі падзякі і віншавання звяртаецца да калег Інга Купрэвіч



5.jpg

Спявае Насця Веська


Хоць, вядома, галоўны падарунак, якога чакае хор і які ён даўно залужыў – новыя касцюмы: тыя зялёныя спаднічкі, якія больш чым 20 гадоў назад заказвала Ірына Анатольеўна, сто разоў шытыя-перашытыя, і блузкі з разраду “што мама купіла” – былі, бадай што, адзінай “лыжкай дзёгцю” на канцэрце…

Якая тым не менш, не спасавала цэлую бочку мёду – смачнага і карыснага, якім шчодра частавалі гасцей хор, ансамбль, таленавітыя салісты – Насця Веська, Валерыя Шлыковіч, Валерыя Дарашкевіч.

6.jpg

Валерыя Дарашкевіч


Пасля якога ў душы яшчэ доўга трымаўся ап’яняючы прысмак добрага французскага віна.


Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений