Жыхары вёсак і аграгарадкоў Астравецкага раёна ўшаноўвалі памяць загінулых, дзякавалі за мір і святкавалі Дзень Перамогі

20:04 / 10.05.2019
1158

Напярэдадні 9 Мая і ў дзень свята ў вёсках і аграгарадках нашага раёна таксама прайшлі ўрачыстыя мітынгі, аўтапрабегі, канцэрты і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-гадоваму юбілею з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

– У нашым сельсавеце адбыўся аўтапрабег па месцах баявой славы Гервяцкага краю, у якім удзельнічалі прадстаўнікі сельвыканкама, КСУП “Гервяты”, аддзела культуры і вольнага часу, лясніцтва, амбулаторыі, гервяцкай і рымдзюнскіх школ, дзіцячых садкоў, – расказала загадчык аддзела культуры і адпачынку аг. Гервяты Наталля Бялячыц. – Разам з мясцовымі жыхарамі мы ўшанавалі памяць загінулых воінаў ля помнікаў у Гервятах, Чэхах і Гірах, наведалі магілу невядомага салдата на рымдзюнскіх могілках.

IMG_20190504_115815.jpg

У Гервятах у гонар дзядоў і прадзедаў, якія здабывалі Перамогу, пасадзілі елкавую алею памяці. Яна ўпрыгожыла цэнтральную вуліцу пры ўездзе ў аграгарадок.

У Кямелішках напярэдадні свята хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак таксама ўшаноўвалі памяць аднавяскоўцаў – тых, хто загінуў не падчас баявых дзеянняў, а стаў ахвярамі фашызму, –расстраляных яўрэяў.

i.jpg

– У Падольцах па традыцыі жыхары сабраліся ля помніка загінулым землякам, каб узгадаць іх подзвіг і ўскласці кветкі,  расказала спецыяліст сектара культуры Вольга Валадзько. – А потым артысты з аддзела культуры і адпачынку аг. Рытань і іх калегі з цэнтра культуры і народнай творчасці запрасілі вяскоўцаў на святочны канцэрт.

1подольцы.jpg

Быць годнымі памяці загінулых заклікалі юныя альхоўцы на конкурсе чытальнікаў твораў пра вайну, гэтай жа тэме была прысвечана выстава дзіцячых малюнкаў.

 Нашы аднавяскоўцы ўдзельнічалі ў акцыі “Агонь Перамогі!”, якая стартавала ад помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы, – расказала пра святкаванне ў Альхоўцы 9 Мая Ганна Уласік, культарганізатар мясцовага СДК. – Запаленую ля вечнага агню лампаду прывезлі ў вёску – яе ўжо чакалі аднавяскоўцы. Перадаючы з адзін аднаму прывезены агонь, удзельнікі акцыі запалілі свае свечкі і склалі з іх слова “Перамога” – у памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё на мір на зямлі.

1ольховка.jpg

Да Дня Перамогі ў сельскіх дамах культуры ладзіліся віншавальныя праграмы і канцэрты, дзе юныя і дарослыя артысты цешылі сваёй творчасцю слых і вока гледачоў, выконваючы песні ваенных і сучасных гадоў, харэаграфічныя кампазіцыі і мініяцюры.

3 рытань.jpg

Текст: Рита Дремо
Фото: з архіваў сельскіх аддзелаў культуры і адпачынку
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений