Віншаванні ад райвыканкама прымалі ветэраны і вязні

14:54 / 04.05.2019
965

Напярэдадні Дня Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і вязні канцлагераў атрымалі падарункі ад Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.

На Астравеччыне засталося толькі дванаццаць сведкаў вайны, для якіх 9 Мая – асаблівая дата, якую яны будуць помніць заўсёды, зрэшты, як і мы, іх нашчадкі…

IMG_4139.jpg

Памятаюць пра ўдзельнікаў вайны і мясцовыя ўлады. Напярэдадні свята Перамогі супрацоўнікі сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама і Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з віншаваннямі і падарункамі ад раённага выканаўчага камітэта завіталі да ветэранаў і вязняў.

– Нам складана ўявіць, праз што вы прайшлі, што вам давялося перажыць – але кожны дзень ахвяруючы на вайне свае жыццё і здароўе, вы здабылі для нас Вялікую Перамогу, – віншуючы ветэранаў і вязняў, падкрэсліла галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама Тарэса Памецька. – Дзякуй вам вялікі і нізкі паклон!

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений