Островецкие связисты работают по всем направлениям

08:01 / 07.05.2019
Можна змяніць нумар і купіць сучасны тэлефонны апарат – але для таго,  каб пачуць кагосьці на другім канцы «трубкі», гэтага мала. Надзейную сувязь астраўчан паміж сабой, з родзічамі і сябрамі  не адно дзесяцігоддзе забяспечваюць раённыя сувязісты.

Пра дасягненні Астравецкага ўчастка электрасувязі  расказвае  начальнік Сяргей Хіневіч:

– Белтэлекам – гэта вялікі дом, трывалыя сцены якога на працягу дзесяцігоддзяў складваліся з яго суп­ра­цоўнікаў. Менавіта яны забяспечваюць на­дзейную сувязь, якая прыносіць радасць зносін. Гэта граматныя, высокакваліфікаваныя і адданыя сваёй справе людзі.

Хиневич.jpg



Забеспячэннем астраўчан тэлефоннай сувяззю, інтэрнэтам і тэлебачаннем нашы сувязісты займаюцца не першы год. Аднак час не стаіць на месцы. Белтэлекам сёння – гэта новыя тэхналогіі і паслугі, да прыкладу, відэакантроль, кропкі доступу Wi-Fi  або «Разумны дом».  Намаганні нашых спецыялістаў накіраваны на мадэрнізацыю сетак электрасувязі, укараненне IMS-платформы і будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі.

Каб спраўляцца з вялікім аб’ёмам работы, спецыялісты астравецкага ўчастка працуюць у некалькіх накірунках: на ўчастку электрасувязі, у сферы продажу паслуг і на станцыйным участку.
Старэйшае пакаленне заклала трывалы падмурак, на якім цяпер старанна працуюць маладыя. І пацвярджэнне гэтаму – высокія паказальнікі развіцця арганізацыі. Так, калектыву Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам» у намінацыі «Энергетыка, транспарт і сувязь» прысуджана прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2019 года ў вобласці працы і прысвоена званне лаўрэата.

Ведай нашых!

За шматгадовую і добрасумленную працу ў галіне сувязі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага філіяла  РУП «Белтэлекам» электрамеханік сувязі Астравецкага ўчастка электрасувязі Юрый Вянгроўскі;

Венгровский1.jpg



занесены на Дошку гонару Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам» інжынер лінейных збудаванняў і абаненцкіх прылад  Астравецкага ўчастка электрасувязі Дзмітрый Вайцяхоўскі (на фота).

Weggind Day 445 обработка.jpg


З дзясятак кіламетраў? Лёгка!

Больш за ўсё ў сваёй рабоце электраманцёр лінейных збудаванняў, сувязі і абаненцкіх прылад Аляксандр Янкойць любіць… стасункі з абанентамі.

Хлопец  пяць гадоў займаецца ліквідацыяй лінейных, кабельных пашкоджанняў, парываў і рамантуе тэлефонныя апараты. Правядзенне аптавалакна, замена мадэмаў старога ўзору на новыя, устаноўка тэлефонаў у межах горада  – таксама яго абавязкі.   

…Надыходзіць вясна – і гэта азначае, што ў Аляксандра пачынаецца «жыццё на волі»: усе вулічныя работы ў сувязістаў прыпадаюць якраз на цёплы перыяд. Часам хлопцу даводзіцца пераадольваць па 10-15 кіламетраў у дзень! Гэта толькі  спачатку было складана, прызнаецца ён. Цяпер прывык.

– Часта здараецца, что паломка тэлефона ў бабулькі дробязная, – усміхаецца Аляксандр Янкойць. – А для яе гэта важна. Ёй больш пагаварыць хочацца і каб яе паслухалі. А я і не супраць! 

Янкойть2.jpg


Калі інтэрнэт «не цягне»... 

…Мы пачынаем панікаваць. Таму  ліквідаваць непаладку сувязістам трэба хутка. Гэтым і займаецца электрамеханік сувязі  Юрый Вянгроўскі.  

Яго працоўны дзень праходзіць за шчыльна закрытымі дзвярыма, дзе ўстаноўлена цэлая станцыя электрасувязі – разабрацца ў тым, што схавана ў вялізных размеркавальных шкафах, а тым больш – як з гэтым справіцца, калі  «нешта  паламалася», могуць толькі сапраўдныя спецыялісты.

За 22 гады працы ў раённых сетках у Юрыя ні разу не ўзнікала жадання змяніць работу  і, упэўнены мужчына, ужо не ўзнікне. Ён каранямі звязаны з астравецкай электрасувяззю: тут 35 гадоў адпрацавала яго маці, Тарэса Вікенцьеўна Вянгроўская. 

– Мы людзі непрыкметныя, і работа наша – таксама, – сціпла гаворыць мужчына. 

Так, непрыкметная, але неабходная! 

Вучыцца, вучыцца, вучыцца! 

Такім прынцыпам кіруецца ў сваёй прафесіі спецыяліст па продажы Вераніка Скаржынская. 

– А інакш ты не зможаш дапамагчы людзям, – лічыць Вераніка. – Таму спецыялісты нашага аддзела пастаянна вывучаюць навінкі – якіх, да слова, у апошні час Белтэлекам прапануе вельмі шмат – і нават здаюць экзамены! 

Скарульская3.jpg



Вывесці з прынтара дагавор на подпіс кліенту – самая простая справа спецыяліста па продажы паслуг. Нашмат больш адказна даць яму падрабязную  інфармацыю, дапамагчы ра­забрацца не толькі ў магчымасцях той ці іншай паслугі, але і «весці» абанента далей: адсочваць якасць падключэння, актуальнасць паслугі, прапаноўваць абаненту замест яе больш прывабную. Улічваючы колькасць абанентаў Бэлтэлекама ў раёне – справа гэта вельмі складаная.

Але Вераніка Скаржынская не скардзіцца – наадварот, задаволена тым, што дапамагае людзям. Аб гэтым сведчаць яе адкрытая ўсмешка і ўзнагароды на конкурсах прафесійнага майстэрства, у якіх яна ўжо неаднойчы ўдзельнічала.
 

Текст:
Фото: Ольга Хотянович