Марыола Букель перамагла на міжнародным турніры

08:57 / 30.04.2019

Ураджэнка Варнян Марыола Букель перамагла ў кіданні молата сярод дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння на міжнародным турніры памяці заслужанага трэнера СССР Яўгена Шукевіча.

111111.jpg

У адной са спроб Марыола адправіла молат на 67,52 метра – гэта і прынесла дзяўчыне перамогу.

– Вынік, канешне, мог быць лепшым, – пракаменціравала сваё выступленне Марыола Букель. – Былі і сілы, і жаданне кінуць молат далей, але не атрымаліся некаторыя тэхнічныя нюансы. У летнім сезоне хацелася б паказаць вынік за 70 метраў.

Нагадаем, першыя крокі ў вялікі спорт Марыола Букель рабіла пад кіраўніцтвам трэнера Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкй школы алімпійскага рэзерву Андрэя Блашкевіча. З дасягненняў – 6 месца на юнацкіх алімпійскіх гульнях, перамога на Балтыйскіх юнацкіх гульнях, спартакіяде Рэспублікі Беларусь і іншых спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Віншуем Марыолу з перамогай і жадаем пакарэння новых спартыўных вяршынь!

Текст: