Кіраўніцтва райвыканкама і арганізацый і прадпрыемстваў добраўпарадкавалі аўтамабільнае кальцо пры ўездзе ў Астравец з боку Бялькішак

13:34 / 20.04.2019
1406

Рэспубліканскі суботнік кіраўніцтва Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, а таксама дырэктары і начальнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада правялі на аўтамабільным кальцы пры ўездзе ў Астравец.

1.jpg

– Ідэя добраўпарадкавання гэтай транспартнай развязкі ўзнікла даўно. Па першае, гэта пачатак нашага горада, а па-другое, адсюль жа ідзе дарога на Беларускую АЭС, – расказаў Ігар Шалудзін, які і стаў ініцыятарам правядзення суботніка з удзелам кіраўнікоў у гэтым месцы. – Сёння першы этап рэалізацыі нашых ідэй. Мы высадзілі туі і добраўпарадкавалі тэрыторыю каля іх.

6.jpg

На прапанову правесці рэспубліканскі суботнік на аўтамабільным кальцы адгукнуліся не толькі намеснікі старшыні райвыканкама, але і кіраўнікі арганізацый горада. Некаторыя прыйшлі з дзецьмі – і ўсе разам зрабілі добрую справу па добраўпарадкаванні і азеляненні роднага горада.

– У перспектыве – над гэтым мы працуем з кіраўніцтвам Беларускай атамнай электрастанцыі – тут з’явіцца сімвалічны знак, які аб’яднае Астравец і ўзводзімую Беларускую АЭС, – расказаў Ігар Яраслававіч.

2.jpg

3.jpg

7.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg



Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений