100-гадовы юбілей адзначыла астраўчанка Уладзіслава Віткевіч

15:35 / 15.04.2019
603

Свой соты дзень нараджэння адзначыла астраўчанка Уладзіслава Віткевіч.

IMG_5399.jpg

У атачэнні кветак і родных людзей сустрэла юбілярка гасцей: старшыню раённага савета ветэранаў Ірыну Шляхтун, старшыню раённага аб’яднання “Белая Русь” Ірыну Раткевіч і загадчыка аддзела Тэрытарыяльнага цэнтра сацыльнага абслугоўвання насельніцтва Святлану Сафранкову.

Цёплыя словы віншавання, падарункі і кветкі ад магазіна “Жасмін” сталі прыемным сюрпрызам для Уладзіславы Паўлаўны.

IMG_5404.jpg

– Мне ўжо сто гадоў – ці чулі вы?! – ці то радуючыся, ці то сумняваючыся пытаецца ў гасцей імянінніца. – І хоць дзеці ў мяне цудоўныя – іх у мяне пяцёра, а яшчэ десяць унукаў і столькі ж праўнукаў – і сыноўка залатая, усё ж прыемна, што вы адведалі.

Можа, гэта і генетыка: бацька і маці Уладзіславы Паўлаўны пражылі больш за дзевяноста гадоў. А можа, дапамагае трымацца жыццесцвярджальная энергія, якая так і свеціцца ў вачах жанчыны, і жаданне заўсёды быць у курсе ўсіх спраў: стогадовая юбілярка ўсё яшчэ цікавіцца, што пішуць у газетах – прычым чытае без акуляраў! – і паказваюць па тэлевізары, добра арыентуецца ў палітыцы краіны і з задавальненнем глядзіць “Модны прыгавор”.

IMG_5409.jpg

IMG_5412.jpg



Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений