У рэспубліцы праводзіцца прафілактычная супрацьпажарная акцыя “За бяспеку разам” – далучайцеся!

12:40 / 08.04.2019
340
Каб агонь не «прыбраў»маёмасць і жыццё з 2 па 19 красавіка ў рэспубліцы праводзіцца прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей.

44.jpg

У рэйдах па жыллёвым фондзе, ін­фар­маванні насельніцтва, сустрэчах з пра­цоў­нымі калектывамі прымаюць удзел не толькі супрацоўнікі РАНС, РАУС, але і іншыя зацікаўленыя структуры – ЖКГ, бальніца, аддзел адукацыі і іншыя. 
Паважаныя жыхары раёна! Запрашаем вас далучыцца да гэтай акцыі: паведамляйце пра кватэры і дамы, якія прадстаўляюцца для распіцця спіртных напояў; месцы, дзе збіраюцца асобы без пэўнага месца жыхарства, парушэнні дзіцячых правоў і іншых правапарушэннях па нумарах 101, 102 або 112.

УЛАСНІКАМ МАЁМАСЦІ
Калі вы хочаце абследаваць супрацьпажарны стан свайго дома або кватэры, звярніцеся ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях – супрацоўнікі правераць ваша жыллё і, калі знойдуць недахопы, параяць, як іх выправіць. 
Давайце будзем разам клапаціцца пра вашу бяспеку!

 Аляксандр САЧАК, 
інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.



Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений