Хто аказаўся хутчэйшым на лёгкаатлетычным кросе
09:03 / 15.04.2019
Бегалі дзеці…
Вясенні сезон на бегавых дарожках адкрылі юныя спартсмены 2001-2006 гадоў нараджэння і малодшыя. Традыцыйны лёгкаатлетычны крос сабраў на астравецкім стадыёне лепшых бегуноў з усіх школ раёна. У залежнасці ад узросту дзеці выступалі на розных дыстанцыях. Зразумела, жаданы алімп скарыўся толькі адзінкам, затое іншыя атрымалі каштоўны вопыт і добрую матывацыю трэніравацца далей.
Распачалі лёгкаатлетычны крос самыя малодшыя ўдзельнікі – хлопчыкі і дзяўчынкі 2006 года нараджэння і меншыя беглі 1 000 метраў. Хутчэй за астатніх фінішавалі на гэтай дыстанцыі Анжаліка Мілаш (Альхоўская СШ) і Андрыян Франк (Гудагайская СШ). Крыху адсталі ад пераможцаў Анжаліка Кавалеўская (Падольскі НПК) і Вадзім Пукшта (Варнянскі НПК). Трэцімі прыйшлі Мілана Мілаш (Міхалішкаўская СШ) і Аляксандр Хамякоў (Падольскі НПК).
Бегуны 2005 года нараджэння таксама пераадольвалі 1 000 метраў. Пераможцамі тут сталі Дар’я Дарашкевіч (СШ №2) і Павел Чабатуль (СШ №2). На другім месцы – Ксенія Гульбіновіч (Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання) і Яраслаў Мядэйша (Варнянскі НПК), на трэцім – Дар’я Гродаль (СШ №2) і Яраслаў Лаўрыновіч (Гервяцкая СШ).
Астатнія ўдзельнікі дэманстравалі хуткасць на дыстанцыі 2 000 метраў.
Ва ўзроставай катэгорыі 2003 год нараджэння лепшымі сталі Ангеліна Азацян (Гудагайская СШ) і Дзяніс Казлоўскі (Падольскі НПК). Крыху саступілі ім Ксенія Кумішча (гімназія) і Мікіта Кушлевіч (Спондаўскі НПК). Завяршылі тройку лідараў Іна Пляўга (Спондаўскі НПК) і Канстанцін Фралоў (Міхалішкаўская СШ).
Апошнімі стартавалі бегуны 2001-2002 гадоў нараджэння. У гэтай групе пераможцамі сталі Рэната Кірксава (Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання) і Дзяніс Масейка (Варнянскі НПК). Другое месца занялі Дзіяна Юцкевіч (Гудагайская СШ) і Андрэй Базюк (гімназія), трэцяе – Вераніка Масевіч (Кямелішкаўскі НПК) і Уладзіслаў Андрушків (СШ №1).
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі.
...не адставалі і дарослыя
А ўжо на наступны дзень пазмагацца за званне пераможцаў лёгкаатлетычнага кросу на стадыён прыйшлі дарослыя аматары бегу.
Спаборніцтвы праходзілі сярод мужчын і жанчын у трох узроставых катэгорыях: 18-29 гадоў, 30-39 гадоў і 40+. Прадстаўнікі кожнай групы беглі сваю дыстанцыю. Акрамя гэтага аматары бегу маглі паспытаць сілы ў самай доўгай дыстанцыі – 8 000 метраў.
На жаль, жаночая частка ўдзельнікаў аказалася нешматлікай: паспаборнічаць на бегавых дарожках рашыліся толькі чатыры астраўчанкі. У выніку ў малодшай узроставай групе на дыстанцыі 3 000 метраў першай фінішавала Юлія Сядліцкая, якая на дзве секунды абагнала Алесю Родзь.
А вось у забегу на 2 000 метраў сярод прадстаўніц старэйшай узроставай катэгорыі розніца паміж першым і другім месцам склала ўсяго некалькі дзясятых долі секунды – менавіта на столькі Марыя Парамонава аказалася хутчэйшай за Святлану Буднік.
Сярод мужчын 18-29 гадоў на дыстанцыі 4 000 метраў найлепшы вынік прадэманстраваў Аляксей Ясінскі. На другім месцы быў Віталь Лось, на трэцім – Раман Марчанка.
Безумоўным лідарам на забегу ў 3 000 метраў у сярэдняй узроставай катэгорыі стаў Артур Грачанік. Другім дыстанцыю пераадолеў Дзмітрый Былінскі, трэцім прыйшоў Артур Свіла.
Дзмітрый Чаркашаў стаў адзіным прадстаўніком катэгорыі 40+, тым не менш ён прабег 2 000 метраў, прадэманстраваўшы добры вынік.
Паспытаць удачу на самай доўгай дыстанцыі – 8 000 метраў – вырашылі чатыры смельчакі. Пераможцам у выніку стаў Руслан Алізар, другое месца заняў Вадзім Лебядзевіч, а трэцяе – Аляксей Ясінскі.
Пераможцы і прызёры кросу атрымалі дыпломы, медалі і прызы. Дарэчы, ужо ў гэту суботу лепшыя з іх будуць абараняць гонар Астравеччыны на абласным лёгкаатлетычным кросе, які пройдзе ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі алімп».