Построили дом, родили сына, но не посадили дерево? Успеете… прямо завтра!

14:17 / 12.04.2019
1778
Ужо заўтра садзіць лес у Беларусі будуць тысячы добраахвотнікаў – акцыя «Ты­дзень лесу» па традыцыі збярэ школьнікаў, студэнтаў, працоўныя калектывы, акты­вістаў грамадскіх аб’яднанняў. 
  У астраўчан і гасцей горада мы паціка­віліся, ці даводзілася ім садзіць дрэвы.

Мачэль.jpg

Вольга Мачэль, прадавец, з дачкой Тамарай:
– Год назад мы пераехалі з Астраўца ў Вялікія Якентаны – там кіраўніцтва КСУП «Гервяты» выдзе­ліла нам дом. Муж, напэўна, выканаў абавязак сапраўднага мужчыны: хоць не пабудаваў, але прыдбаў дом, гадуе сына і разбіў невялікі сад – у гэтым мы яму дапамагалі разам з Тамарай. 
Тамара:
 – У нас і так вельмі здорава! Лес побач – таму дрэвы садзіць не трэба.

Зімніцкі.jpg

Іосіф Зімніцкі, вартаўнік:
– Пакуль не закрылі Дайлідскую школу, дзе я працаваў тэх­ра­ботнікам, штогод разам з вучнямі і настаўнікамі дапамагалі лесаводам садзіць лес. Дрэў пасадзіў шмат! І цяпер школьнікі аказваюць пасільную дапамогу лясніцтвам. Яны яшчэ дзеці і не задумваюцца над тым, што праз некалькі дзясяткаў гадоў апушчаныя іх рукамі кволыя парасткі дрэўцаў стануць сапраўдным лесам. 

Мілаш.jpg

Віталь Мілаш, трактарыст-машыніст:
– Апошні раз садзіў дрэвы ў школе. Цэлым класам ездзілі на лесапасадкі і не адзін раз. Пры­знацца, тады ленаваўся, а цяпер з радасцю на прыродзе папрацаваў бы, але вольнага часу не стае. 

Масейка.jpg

Іван Масейка, пенсіянер:
– Пра акцыю гэтую чытаў у раённай газеце, але, на жаль, удзельнічаць у ёй не буду – не тыя гады і не тое здароўе. За сваё жыццё пасадзіў не адно дрэва: і яблыневы сад побач з бацькоўскім домам, і дзясятак бяроз і сосен… 

P.S. Нагадваем, акцыя “Тыдзень лесу” працягнецца да 20 красавіка. Далучайцеся і вы да добрай справы! За падвоз, сеянцы і саджанцы, патрэбны інвентар паклапоцяцца Астравецкі лясгас і лясніцтвы, з вас – толькі жаданне.



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений