Хто можа бегаць на новым стадыёне, а хто – гуляць у футбол

10:07 / 10.04.2019
У рэдакцыю газеты патэлефанаваў астраўчанін, які цікавіўся, ці могуць жыхары горада бегаць на новым лёгкаатлетычным стадыёнеа дзеці – гуляць у футбол? 

IMG_2267.jpg

На гэтае пытанне адказвае дырэктар Астравецкага фізкультурна-спартыўнага клуба Валяр’ян Валадзько.

– Карыстацца бегавымі дарожкамі на новым стадыёне могуць бясплатна ўсе жадаючыя. Зараз стадыён працуе з 8.00 да 21.00, а калі светлавы дзень стане даўжэйшым, мы падоўжым час да 22.00. 

На футбольным полі днём і вечарам праводзяцца трэніроўкі. Паміж імі ёсць свабодны час – вось падчас гэтых «фортак» дзеці могуць прыходзіць і гуляць у футбол, толькі не адны, а пад наглядам дарослых. Графік трэніровак можна паглядзець непасрэдна на стадыёне. Дарэчы, у нас запланаваны бясплатныя гурткі для дзяцей – падрабязную інфармацыю можна атрымаць там жа.

Таксама арганізацыі ці прадпрыемствы могуць праводзіць на стадыёне спартыўныя мерапрыемствы, але ўжо на платнай аснове.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич