Почему нельзя жечь траву и как правильно сжигать мусор

07:22 / 09.04.2019

Прывітанне, сябры! 
Пачуў я, што ў нашым раёне палы травы пачаліся.

87.jpg


Напэўна, тыя, хто падпаліў траву, не выпісваюць і не чытаюць «Астравецкую праўду» – ні ў традыцыйным, папяровым выглядзе, ні ў сучасным – электронным. А там ужо сто разоў пісалі, што так рабіць нельга! Вось і здарылася, што хата аднаго жыхара вёскі Кяждуны засталася без даху. Дарослы ж чалавек – ці ж ён не ведаў, што небяспечна падпальваць сухую траву? Нават я, хлопчык, правілы бяспекі ведаю і выконваю іх.    

Гэта толькі здаецца, што нічога страшнага няма, калі выпаліць сухую траву. А на самой справе, нам расказвалі настаўнікі, у агні гінуць усялякія карысныя жучкі-павучкі – а яны таксама божыя стварэнні. Уяўляеце, як ім страшна і балюча, калі агонь займаецца і ратунку няма? А ў раслін парушаецца каранёвая сістэма – і з-за гэтага яны не будуць такімі водарнымі і прыгожымі. Усё гэта – вялікая шкода для прыроды. 

Да таго ж агонь нашмат хутчэйшы, чым некаму здаецца, – а калі яго яшчэ і вецер падгоніць, то спыніць полымя ўжо будзе пад сілу толькі выратавальнікам. А яны ж таксама не богі, тэлепарціравацца не могуць, у імгненне вока на месцы пажару не з’явяцца. Памятаеце гісторыю вёскі Тумкі, пра якую мінулым летам пісала «раёнка»? Паўстагоддзя таму вёска амаль згарэла ўся – а ўсё з-за таго, што хлопчык у ветраны дзень запаліў сухое лісце – агонь панесла ветрам ад хаты да хаты. Уяўляеце, колькі было гора?!

Вось таму я хачу нагадаць, што смецце можна спальваць толькі ў зацішнае надвор’е, вогнішча разводзіць далей ад пабудоў і лесу, назіраць за агнём, побач трымаць рыдлёўку і вядро з вадой – на ўсялякі выпадак.

Я чытаў, што за падпал сухой травы і парушэнні правілаў бяспекі вінаватых караюць вялікім штрафам – а за гэтыя грошы вы маглі б купіць сыну новы веласіпед ці з’ездзіць летам на адпачынак. Ну праўда ж, веласіпед лепш, чым хата без даху?
Вой, бачу ў акно, што сусед наш сучча ў панадворку паліць збіраецца – пайду праверу, ці правільна ён гэта робіць. І вы глядзіце: самі не парушайце правілы бяспекі і іншым не дазваляйце.

33.png

Сябры, ці любіце вы ат­рымліваць падарункі? Я – вельмі! І зараз у кожнага з вас – а таксама і ў мяне – ёсць такая магчымасць: 
выратавальнікі прапануюць напісаць гісторыю пра тое, чаму нельга паліць траву. 
Чакаю ад вас гісторый (тым, хто яшчэ пісаць не ўмее, могуць дапамагчы бацькі). Самая цікавая работа атрымае салодкі падарунак падчас свята ў Дзень абароны дзяцей.


Свае гісторыі дасылайце на паштовы адрас рэдакцыі: г. Астравец, вул. Энгельса, 2А, Ягору – да 15 мая. 

З павагай Ягор.



Текст: Главный администратор