Вучні Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў перамаглі ў шэрагу міжнародных і абласных конкурсаў

15:49 / 05.04.2019

Сакавік выдаўся для выхаванцаў і настаўнікаў Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў багатым на перамогі ў міжнародных і абласных конкурсах.

4543.jpgІV міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў “Музыкі свет”

Гонар Астравеччыны на сцэне Мінскага палаца культуры, дзе праходзіў конкурс, абараняла вучаніца харавога класа Валерыя Дарашкевіч, якая займаецца ў Ірыны Бордак. Дзяўчынка пакарыла журы сваім звонкім голасам і артыстызмам – і заваявала Дыплом лаўрэата ІІІ ступені.

ІІ міжнародная дыстанцыйная алімпіяда па сальфеджыа DoReMi

Сёлета ў алімпіядзе, якая праходзіла ў Маскве, удзельнічала каля 700 чалавек. Пры такой колькасці канкурсантаў журы было няпроста выбраць лепшыя работы. І тым больш прыемна, што сярод мацнейшых аказаліся і астраўчане.

Лаўрэатамі І ступені сталі вучні Дануты Блашкевіч Іван Вянгроўскі, Яна Яльніцкая, Юлія Ёдзік. А лаурэатамі ІІ ступені – Анаіта Бірукова, Эвеліна Тарашкевіч і Злата Харчук, якія займаюцца ў Аліны Алегаўны Чумы.

V міжнародны конкурс “Скрыжаванні. Мінск”

Конкурс праходзіў па розных намінацыях. Сярод вакалістаў зноў вызначылася Валерыя Дарашкевіч – у намінацыі “Акадэмічны вакал” яна атрымала Дыплом лаўрэата ІІІ ступені.

А вось юныя мастакі здзіўлялі журы яркімі вобразамі, насычанай палітрай і правільнай тэхнікай. Злавіць сваю “птушку шчасця” ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва” спрабавалі больш за сто ўдзельнікаў, але высокую адзнаку творчасці атрымалі адзінкі. У тым ліку і вучаніца Вікторыі Варановіч Вікторыя Кіб. Журы адзначыла высокі ўзровень яе работ - дзяўчынка атрымала Дыплом лаўрэата І ступені.

Абласны адкрыты конкурс імя Канстанціна Горскага.

Прадэманстраваць вакальнае і інструментальнае майстэрства сабраліся лепшыя вучні школ мастацваў Гродзеншчыны. Юныя артысты Астравеччыны таксама змагаліся за прызавыя месцы на музычным алімпе – і прывезлі некалькі дыпломаў.

У намінацыі “Ансамблевае выкананне” высокую адзнаку атрымала вакальная группа узорнага хору “Ветразь” (настаўнік Аксана Баршэвіч) – яна заваявала Дыплом І ступені.

Раман Віткевіч, які займаецца ў Святланы Шаблінскай, узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Сольны народны спеў”.

Дзіяна Валанцэвіч (настаўнік Таццяна Ярмак), Валерыя Дарашкевіч (настаўнік Ірына Бордак) і Ксенія Махнач (настаўнік Алена Субач) адзначаны граматамі за паспяховае выступленне.

Текст: