Конкурс "Лепшы прадпрымальнік 2010 года"

14:24 / 18.02.2011
Астравецкі райвыканкам паведамляе аб правядзенні абласнога конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2010 года”.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць зарэгістраваныя на тэрыторыі Гродзенскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі, камерцыйныя арганізацыі прыватнай формы ўласнасці, у статутным фондзе якіх доля дзяржавы складае не больш 50 працэнтаў, дасягнуўшыя высокіх фінансавых і эканамічных паказчыкаў за справаздачны перыяд.


Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі звяртацца ў аддзел эканомікі Астравецкага райвыканкама ці па тэлефонах:  22-3-95, 22-6-78.