Хроніка веснавых работ па стане на 1 красавіка

16:08 / 02.04.2019
Ранняя і нецярплівая вясна паклікала ў поле хлебаробаў.

IMG_7293.jpg

Паводле звестак сектара расліна­водства ўпраўлення сельскай гас­па­даркі і харчавання, па стане на 30 сака­віка пад сяўбу збожжавых і зернебабовых падрыхтавана 4 402 гектары глебы, што складае 25% ад неабходнага.

З даведзеным планам яравой сяўбы аграрыі раёна ўжо справіліся на 16%: зерне збожжавых і зернебабовых прыгорнута ў глебу на 2 774 гектарах.
Раённы «табель рангаў» узначальвае КСУП «Гудагай», дзе засеяна 915 гектараў – 31% ад плана. У КСУП «Гервяты» сейбіты прыгарнулі насенне на плошчы  800 гектараў (20% ад плана), у КСУП «Варняны» – 424 гектараў (9%), КСУП «Міхалішкі» – 318 гектараў (12%), у РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – 317 гектараў (10%). 

Сярод культур лідзіруе пшаніца, пад якую сёлета адведзена 2 625 гектараў. Засеяна 859 гектараў – 33% ад запланаванага. На долю яравога аўса прыпадае 900 гектараў раённых ніў, з якіх на 293 гектарах насенне ўжо прыгорнута ў глебу (33%). Ячмень «заняў» 1 191 гектараў (26%).

З выкананнем другой па важнасці задачы – падкормкай азімых – аграрыі раёна справіліся амаль напалову і ўнеслі «мінералку» на 4 776 гектарах. У ліку аўтсайдараў – КСУП «Міхалішкі»,   дзе падкармілі толькі 7% азімых культур пры сярэднераённых 53%.

 Рапс падкормлены на плошчы 1 700 гектараў (69%), шматгадовыя травы – на 2 651 гектар (50%), сенакосы і паша – на 1 488 гектарах (12%). 

Текст:
Фото: Алена Гануліч