Гудагайскія школьнікі адпачылі на “дзясятачку”

14:23 / 02.04.2019
1501

Шэсць дзён адпачынку ў прышкольным лагеры праляцелі нібы імгненне. Да такой высновы прыйшло 20 дзяўчынак і хлопчыкаў пачатковых класаў Гудагайскай сярэдняй школы, якія на вясенніх канікулах адпачывалі ў прышкольным лагеры з дзённым знаходжаннем “Лясная казка”.

На гэты раз лагер працаваў па праграме «Культурна-гістарычнае кола Астравеччыны», прысвечанай Году малой радзімы.

Падчас пешаходнай экскурсіі па Астраўцы школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй каменных скульптур, якія ўпрыгожваюць горад. Самая прыгожая з іх, на думку дзяцей, «Дубочак». Цікава было даведацца, што стварыў яе расійскі скульптар Эдуард Астаф'еў, які з'яўляецца аўтарам помніка Францыску Скарыну ў Празе.

Інфацэнтр па захаванні ласасёвых рыб у Варнянскай школе – яшчэ адна цікавая кропка ў экскурсійным маршруце. Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым цыклам ласося, даведаліся пра няпросты працэс нерасту і міграцыі, пра тое, якім чынам кожны можа дапамагчы ў яго захаванні.

22222222.jpg

А падчас экскурсіі на мехдвор КСУП “Гудагай” дзеці змаглі ўбачыць новую тэхніку, якая выкарыстоўваецца для пасадкі і ўборкі збожжавых і зернебабовых культур.

3333333333333.jpg

Наведванне басейна, удзел у спартыўных спаборніцтвах, майстар-класах цэнтра творчасці, квэст-гульні «Бяспечныя канікулы» – усё гэта прынесла шмат пазітыўных эмоцый і добрага настрою.

Штодзень за перамогу ў конкурсах, актыўны ўдзел у мерапрыемствах дзеці ўзнагароджваліся граматамі, дыпломамі і прызамі. Ніхто не застаўся незаўважаным: кожны атрымаў намінацыю ў “Кнізе рэкордаў “Лясной казкі”. А ў цэлым адпачынак прайшоў на “дзясятку” – такую адзнаку выставілі школьнікі кіраўніку лагера Святлане Пілецкай і яго выхавальніцам.

Н. ШЫХАЎЦОВА,
Гудагайская СШ.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений