Мост на Керели стал как новый

07:50 / 28.03.2019

У №53 газеты “Астравецкая праўда” ад 14 ліпеня 2018 года ў рубрыцы “Пыталіся? Адказваем” Вераніка Янковіч ставіла пытанне дрэннага стану маста паміж вёскамі Яцыны і Кярэлі.

старый мост.jpg

Начальнік ДРБУ-159 Дзмітрый Куліна тады паабяцаў, што рамонт маста пачнецца ў жніўні таго ж года.

З таго часу мінула восень, зіма саступіла месца вясне. Часу, каб выканаць абяцанае, дарожнікам павінна было хапіць.

І на самой справе: перад рэдакцыйнай машынай паўстаў абноўлены мост, які так і запрашаў праверыць яго на трываласць.

Канешне, мост для таго і пабудаваны, каб па ім пераязджалі з аднаго боку ракі на другі. Аднак разлічаны ён – і аб гэтым папярэджваў жыхароў навакольных вёсак Дзмітрый Куліна – на легкавыя аўтамабілі і аўталаўкі. Перад рамонтам аб гэтым інфармаваў і дарожны знак, якога, на жаль, на момант нашага прыезду не аказалася – хочацца спадзявацца, што пакуль: “нага” ад знака чакае сваю “галаву”.

IMG_2948.jpg

…Толькі ні папярэджанні, ні просьбы, ні дарожны знак не дапамогуць, калі трохтонныя, а то і больш важкія, грузавікі і трактары будуць ездзіць напрасткі праз адноўлены мост. А на самой справе: чаму б і не? Не яны будавалі – не ім і рамантаваць.

Калі адбудаваны мост эксплуатаваць няправільна, то надоўга “пераправы”, вядома ж, не хопіць. І зноў паляцяць скаргі ва ўсе інстанцыі: куды глядзіць улада, чым займаюцца дарожнікі?!!!



Текст:
Фото: Алена Гануліч