Выйгрышныя баі правялі на рынгу два Кірылы з Астраўца

08:01 / 27.03.2019
532

425.jpgАстраўчане Кірыл Саўко і Кірыл Рагавенка правялі выйгрышныя баі падчас рэспубліканскіх спаборніцтваў юнацкай лігі боксу ў Гомелі.

Каманда Гродзенскай вобласці, у склад якой уваходзяць і астраўчане, працягвае барацьбу за выхад у фінал спаборніцтваў. Нядаўна юныя баксёры сустрэліся на рынгу з сапернікамі Гомельскай вобласці.

Сярод астраўчан цудоўнымі баямі адзначыліся Кірыл Саўко і Кірыл Рагавенка, якія ўпэўнена правялі паядынкі і завяршылі іх на сваю карысць.

Менш пашанцавала іх таварышам – Аляксандру Баруўку і Арсеню Мялешку, якія на гэты раз саступілі сапернікам.


Текст: Марина Мацкевич
Фото: из интернета
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений