Конкурс лидеров пионерской организации «СуперТройка» прошёл в Островце

20:54 / 23.03.2019

Актывісты піянерскага руху Астравеччыны спаборнічалі ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “СуперТройка”.

lidary5.jpgКонкурс прайшоў пад знакам трох юбілейных дат, якія сёлета будзе святкаваць наша краіна і раён: выступленні ўдзельнікі прымеркавалі да 75-годдзяў з дня вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэння Гродзенскай вобласці.

За пуцёўку ў паўфінал спаборнічалі трыа ў складзе важаты-піянер-акцябронак з шасці піянерскіх дружын: імя Зінаіды Партновай з Варнянскага НПК, імя Зоі Касмадзям’янскай з СШ №1, імя Алега Кашавога з Гудагайскай СШ, імя Здзіслава Шырынскага з СШ №2, імя Франца Паташкевіча з гімназіі №1, імя Вольгі Соламавай з Гервяцкай СШ.

lidary.jpg

На завочны этап канкурсанты прадстаўлялі партфоліа кожнага ўдзельніка каманды – яны размешчаны на сайтах школ, а на вочны дзеці і дарослыя рыхтавалі выступленне “Разам мы сіла” і відэапрэзентацыю школьных дружын “Самі сабе брэнд”.

lidary1.jpg

Па выніках усіх этапаў лепшай стала гімназічная тройка – Анаіта Бірукова, Валерыя Даўляш і Дзіяна Чаславаўна Жытковіч. Лідары дружыны імя Франца Паташкевіча будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе конкурсу. Другое месца ў трыа з СШ №1 – Бруйко Данііла, Лідзіі Шылкі і Марыі Сяргееўны Свістун. Піянерскія лідары з Гудагайскай СШ – Валерыя Шлыковіч, Яна Алёкса і Марына Генрыхаўна Шаблоўская – сталі трэцімі.

Пераможцы і прызёры “СуперТройкі” ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі і падарункамі РА РГА “Белая Русь”, астатнія канкурсанты – дыпломамі за ўдзел і падарункамі РА РГА БРСМ.

lidary2.jpg

-- Мне было прыемна правесці час разам з вамі, паслухаць і паглядзець на вашу грамадскую работу, -- падводзячы вынікі конкурсу, звярнулася да лідараў адзін з членаў журы, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч. -- Вы шмат робіце карысных спраў, у вас столькі цікавых ідэй! За вамі будучае нашай краіны – і, па ўсім бачна, што ў нас расце добрая змена.

lidary3.jpg

lidary4.jpg

lidary6.jpg

lidary7.jpg

lidary8.jpg

lidary9.jpg

lidary10.jpg

lidary11.jpg

Текст:
Фото: автора