Захавайце каханне!

14:34 / 15.02.2011
2

Менавіта пад такой назвай у Дзень Святога Валянціна прайшла акцыя, прысвечаная гэтаму святу, якую правялі валанцёрскі атрад “Прамень” і валанцёры гімназіі №1.


Каханне – гэта вялікае шчасце, але і не менш вялікая адказнасць. Штомесяц прыкладна 100 чалавек у Беларусі даведваюцца, што яны інфіцыраваны ВІЧ.
У сувязі з гэтым 14 лютага валанцёры на вуліцах Астраўца віншавалі сустрэчных прахожых, асабліва маладыя пары, з Днём закаханых, а таксама заклікалі іх захоўваць вернасць і каханне адзін да аднаго, бо ад гэтага залежыць не толькі іх шчасце, але і здароўе. У пацвярджэнне сваіх слоў яны ўручалі прыгожыя календары і “валянцінкі”, дзе размяшчалася карысная інфармацыя аб распаўсюджванні ВІЧ-інфекцыі і спосабах засцеражэння ад захворвання.


Кахайце і беражыце сваё пачуццё!


Марына МАЦКЕВІЧ.