Інтэлектуальны чэмпіянат. Другая гульня

08:51 / 15.02.2011

Нагадаем: першая гульня адбылася ў студзені. Тады ж раённыя аматары інтэлектуальных гульняў дамовіліся, што раённы чэмпіянат варта зрабіць рэгулярным – каб патрэніравацца і паспаборнічаць адначасова. Ідэю падтрымала і рэгіянальны прадстаўнік Беларускай лігі інтэлектуальных каманд Ларыса Каханоўская, якая дапамагае нам у правядзенні гульняў.


Такім чынам, у наступны панядзелак, 21 лютага, адбудзецца другая гульня раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульняў. Пачатак і месца правядзення ранейшыя – 17.30, Дом культуры “Галактыка”.


Прыняць удзел у чэмпіянаце могуць усе жадаючыя: як тыя, хто гуляў у першым туры, так і навічкі. Запрашаем усіх жадаючых!


Ніна АЛЯКСЕЕВА.