Пакарміць ланяў з рукі можна ў лясгасе

07:12 / 20.03.2019
Не першы год Астравецкі лясгас развівае эка­лагічны турызм. Гэты няпрофільны від дзей­насці карыстаецца вялікай папулярнасцю.

Кожны жадаючы можа прайсціся па экалагічнай сцяжыне «У Альбекаў», паглядзець на грацыёзных ланяў і муфлонаў, пастраляць у ціры з лука і наведаць дамы паляўнічага.

– За мінулы год паслугай экатурызму скарысталася больш за 1 200 чалавек,  –  расказаў намеснік дырэктара ДЛГУ «Астравецкі лясгас» па ідэалагічнай рабоце Пётр Крупеньчык. – Наведвальнікам падабаецца карміць з рук ланяў у спецыяльным назіральным вальеры. Неўзабаве  новымі жыхарамі вальера стануць муфлоны і алені.  

12352.jpg

Текст: