Пра што пенсіянеры пыталіся ў пракурора

11:21 / 19.03.2019

Чым займаюцца пракурорскія работнікі, як захаваць падрастаючае пакаленне ад небяспечных спакус і якія ўражанні выклікаў Астравецкі раён – аб гэтым і не толькі ішла размова падчас сустрэчы пракурора Астравецкага раёна Аляксея Тамчанка з удзельнікамі клуба “Актыўнае даўгалецце”.

IMG_4035.jpg

Сустрэча прайшла напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у раённай бібліятэцы.

Спачатку Аляксей Тамчанок паведаміў, што акрамя вядомага падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе, пракуратура выконвае шмат іншых функцый. Напрыклад, нагляд за выкананнем заканадаўства, вывучэнне крымінальных спраў, якія паступаюць для накіравання ў суд, разгляд зваротаў грамадзян і іншае.

IMG_4043.jpg

Пасля гэтага надышла чарга пытанняў. Удзельнікаў клуба непакоіла праблема парушэння закона падлеткамі, ашуканства пажылых людзей, а таксама цікавілі ўражанні новага пракурора ад Астравецкага раёна. Аляксей Уладзіміравіч адказаў, што, акрамя праваахоўных органаў, за бяспекай сваіх дзяцей павінны сачыць бацькі, асабліва за тым, чым яны цікавяцца ў інтэрнэце. Людзям ва ўзросце параіў быць пільнымі і не давяраць незнаёмцам, асабліва гандлярам, што ходзяць па кватэрах.

IMG_4044.jpg

Аляксей Уладзіміравіч расказаў, што паспеў пабываць у Гервятах, Варнянах, Міхалішках і іншых мясцінах раёна і яму там вельмі спадабалася.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич