Астраўчанак з 8 Сакавіка павіншаваў народны ансамбль народнай песні “Роднасць” з Драгічына

13:03 / 09.03.2019

Цёплыя віншаванні, песні і музычныя кампазіцыі атрымалі ў падарунак напярэдадні 8 сакавіка супрацоўніцы прадстаўніцтва акцыянернага таварыства інжынірынгавай кампаніі “Атамбудэкспарт” у Рэспубліцы Беларусь.

IMG_3800.jpg

Павіншаваць прыгожую палавіну калектыва генеральнага падрадчыка будаўніцтва Беларускай АЭС завіталі ў Астравец народны ансамбль народных інструментаў “Роднасць” з Драгічынскай школы мастацтваў і саксафаніст з Мінска Вадзім Шчарбінскі.

– На Новы год я быў на сваёй малой Радзіме і трапіў на выступленне гэтага народнага ансамбля, – расказвае намеснік дырэктара па агульных пытаннях АТ ІК АБЭ Віктар Брыч. – Захацелася, каб з творчасцю таленавітых педагогаў і артыстаў пазнаёміліся і астраўчане.

IMG_3792.jpg

І напярэдадні 8 сакавіка жанчыны трапілі ў палон песні і інструментальнай музыкі. Многія, дарэчы, з задавальненнем падпявалі хіты 60-ых і песні з кінафільмаў Леаніда Гайдая.

– Мы былі рады павіншаваць астраўчанак з жаночым днём і падарыць ім хвіліны радасці і добрага настрою, – гаворыць дырэктар Драгічынскай школы мастацтваў Сяргей Падлужны. – І спадзяёмся, што наша выступленне прыйшлося ім даспадобы.

IMG_3787.jpg

_MG_3901.jpg

_MG_3835.jpg

_MG_3897.jpg

_MG_3848.jpg

Текст:
Фото: Елена Ярошевич