Галоўны інжынер у спадніцы? А чаму б і не?!

10:02 / 08.03.2019
Рэната Яфімава, галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання

IMG_0658.jpg

 – Работа ў мяне цікавая, прымушае шмат думаць, аналізаваць, дае магчымасць бачыць вынікі сваёй працы і весці актыўныя стасункі з людзьмі. Прафесія інжынера, асабліва галоўнага, – пераважна мужчынская. Хоць, як бачыце, бываюць і выключэнні. Патрабаванні да мяне такія ж, як і да мужчын, – ніякіх патуранняў. Ды і я вельмі крытычна і адказна адношуся да сваёй работы. А інакш немагчыма, калі кіруеш усёй інжынернай службай, пытаннямі механізацыі і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння раёна.  
Мой рабочы дзень абавязкова ўключае азнаямленне з аператыўнымі данымі на падведамасных прадпрыемствах, планаванне работы, прыняцце рашэнняў і кант­роль за іх выкананнем. 
Усё прафесійнае жыццё я знаходжуся ў мужчынскім калектыве: падчас вучобы на інжынера-электрыка ва ўніверсітэце, калі працавала інжынерам па ахове працы і тэхніцы бяспекі ў калгасе імя Мічурына, адказвала за электрычную і газавую гаспадаркі,  калі на працягу 11 гадоў працавала галоўным інжынерам па ахове працы ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання. У сям’і я таксама знаходжуся ў атачэнні мужчын – сыноў і мужа. Таму даўно засвоіла, што жаночыя чары ў адносінах з прадстаўнікамі моцнай паловы не з’яўляюцца перавагай. 
Ніякіх праблем з работнікамі-мужчы­намі ад таго, што імі кіруе жанчына, у мяне няма. Мне падабаецца працаваць з імі: яны старанныя, асабліва калі ставіць перад імі канкрэтныя задачы – ім патрэбен план, дакладныя мэты і тэрміны выканання работы. 
Жанчына можа і павінна працаваць нароўні з мужчынамі  – вынік абавязкова будзе, асабліва калі ісці да яго ўпарта і з энтузіязмам.
Текст: