Астравецкія міліцыянеры прымалі ўзнагароды і віншаванні (+відэа)

14:13 / 07.03.2019
790

Ганаровыя адзнакі, шчырыя віншаванні і музычныя падарункі прымалі супрацоўнікі Астравецкага аддзела ўнутраных спраў у 102-ю гадавіну міліцыі Беларусі: урачыстае мерапрыемства да Дня міліцыі прайшло ў кінаканцэртнай зале “Астравец”.

IMG_0690.jpg

З прафесійным святам калег павіншаваў начальнік астравецкай міліцыі Дмітрый Місюк.

– Міліцыянеры заўсёды знаходзяцца на перадавой барацьбы са злачыннасцю і коштам свайго жыцця абараняюць Радзіму і спакой грамадзян, – адзначыў Дзмітрый Аляксандравіч. – Нам даверана адказная, але ганаровая місія – і мы стараемся выконваць яе годна. Астравецкія міліцыянеры з года ў год працягваюць прымнажаць свае дасягненні. Аднак найлепшай ўзнагародай і адзнакай нашай службы з’яўляюцца ўдзячнасць жыхароў, іх давер і ўпэўненасць, што яны знаходзяцца пад надзейнай аховай міліцыі.

IMG_0698.jpg

IMG_0700.jpg

Асаблівыя словы ўдзячнасці начальнік РАУС адрасаваў ветэранам органаў унутраных спраў, чый вопыт і прафесіяналізм з’яўляюцца прыкладам для моладзі, а таксама сем’ям міліцыянераў, якія сваёй падтрымкай і разуменнем дапамагаюць спраўляцца з любымі цяжкасцямі.

Словы віншаванняў начальнік раённага аддзела міліцыі падмацаваў узнагародамі: юбілейны медаль “100 год міліцыі Беларусі” атрымалі Уладзімір Александровіч, Валерый Бабраўніцкі, Уладзімір Вішнеўскі, Андрэй Рагавенка.

Медалём “За прафесійныя поспехі” галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Раман Врублеўскі, Дмітрый Матусевіч, Часлаў Балтрукевіч, Аляксей Кірпа.

Граматай упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны Аляксей Даўляш. Падзяка абласнога ўпраўлення аб’яўлена Аляксандру Качкану. Нагрудным знакам узнагароджаны Генадзь Барадзевіч, Сяргей Зіма, Андрэй Баравік, Валерыя Савіцкая.

Падзячы ліст Гродзенскай рэгіянальнай мытні атрымаў Аляксей Доўкша.

Лепшым супрацоўнікам былі ўручаны граматы і падзякі раённага аддзела ўнутраных спраў.

Далучыўся да віншаванняў ахоўнікаў правапарадку і старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.

– Дзень міліцыі – свята мужных і адважных людзей, – сказаў Ігар Яраслававіч. – Вы служыце днём і ноччу, у будні і выхадныя, і, нягледзячы на шматлікія цяжкасці, спраўляецеся з пастаўленымі задачамі, бо ведаеце: ад вашага прафесіяналізму залежыць спакой і бяспека астраўчан. Дзякуй за самаадданасць і вернасць сваёй справе. Здароўя, дабрабыту і поспехаў у нялёгкай, але ганаровай службе.

IMG_0705.jpg

IMG_0708.jpg

Падзячныя лісты райвыканкама атрымалі Іван Васільчык, Андрэй Субач і Наталля Ножка. Падзячнымі лістамі раённага Савета дэпутатаў – Раман Врублеўскі, Кацярына Нікалаеня, Дзмітрый Суравец, Яўген Юневіч.

Ад ветэранскай арганізацыі калег прывітаў Сяргей Шэін.

IMG_0737.jpg

Да шчырых слоў віншавання таксама далучыліся прадстаўнікі духавенства, кіраўнікі пракуратуры Астравецкага раёна, Ашмянскага Дэпартамента аховы, вайсковай часці 7434, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ваенкамата, вайсковай часці 97106, пагранічнай службы, упраўлення службы бяспекі і дырэкцыі Беларускай АЭС, якія ўручылі віноўнікам урачыстасці ўзнагароды і падарункі.

IMG_0727.jpg

IMG_0734.jpg

А юныя і дарослыя артысты Астравеччыны падрыхтавалі міліцыянерам святочны канцэрт.


IMG_0719.jpg

IMG_0750.jpg

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Видео: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений