Ганаровымі граматамі адзначаны ідэолагі, грамадскія актывісты і журналісты
16:31 / 06.03.2019
Выніковая калегія Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі прайшла ў мінулую пятніцу з удзелам намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Лісковіча і памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гродзенскай вобласці Івана Лаўрыновіча. На ёй былі падведзены вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі ў мінулым годзе і пастаўлены задачы на бліжэйшую перспектыву.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адзначаны намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце РУП «Беларуская АЭС» Марыя Пылінская, ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Пётр Крупенчык, КСУП «Гервяты» Алена Кандратовіч, старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Баніцэвіч і «Белая Русь» Ірына Раткевіч, карэспандэнт газеты «Астравецкая праўда» Святлана Фёдарава.
Лепшым сацыяльным партнёрам па выніках рэспубліканскага конкурсу, арганізаваным Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа, прызнаны намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла – ён узнагароджаны дыпломам.