Удала пачаўся сёлетні год для нашай рэдакцыі

14:36 / 08.02.2011

У пятніцу ў Гродна прайшла калегія ўпраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама, на якую былі запрошаны намеснікі старшынь райвыканкамаў, начальнікі ідэалагічных аддзелаў райвыканкамаў і галоўныя рэдактары раённых газет Гродзенскай вобласці.  На калегіі падводзіліся вынікі работы за мінулы год.


А закончылася ўсё  ўзнагароджваннем. Сярод тых, хто атрымаў узнагароды ўпраўлення ідэалагічнай работы, і наш галоўны рэдактар, таленавіты журналіст, вядомы не толькі ў нашым раёне і вобласці, але і ў рэспубліцы, Ніна Аляксееўна Рыбік.
За высокі прафесіяналізм і вялікі творчы ўклад у развіццё беларускай журналістыкі Ніна Аляксееўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай.
Віншуем!


Алена ЯРАШЭВІЧ.