Астравецкія песні і вербы – на “Казюках” у Гродне

12:36 / 05.03.2019
1399

Святога каралевіча Казіміра ўшаноўваюць не толькі малітвай, але і песняй: штогод у яго гонар на цэнтральных вуліцах Гродна, Вільнюса і Варшавы ладзіцца адмысловае свята “Казюкі” – кірмаш, на якім рамеснікі выстаўляюць свае вырабы, артысты радуюць звонкімі галасамі, а кухары прапаноўваюць стравы нацыянальнай кухні. У нядзелю хор “Польскае рэха Астраўца” і астравецкія рамеснікі “засвяціліся” на гродзенскім кірмашы.

3.jpg

Перайначыўшы астравецкую прымаўку, смела можна казаць: дзе фэст, там і нашы ест. Удзельнікі хору “Польскае рэха Астраўца” і астравецкія рамеснікі – заўсёднікі фестывалю нацыянальных культур, балю ў Залессі, конкурсу “Песні памежжа” і іншых культурных мерпарыемстваў. Штогод яны не прапускаюць і свята ў гонар апякуна Гродна святога калевіча Казіміра.

1.jpg

Сёлета самадзейныя артысты на чале з мастацкім кіраўніком Аленай Такарчук прадставілі на суд гродненцаў дзесяць песень на польскай і беларускай мовах. Неверагодная энергія і добры настрой астравецкіх палякаў з першых нот захапілі гараджан, якія аддзячылі астравецкім харыстам за харызматычнае выступленне гучнымі апладысментамі і воклічамі “Брава!” і “Біс”.

– Нас вельмі цёпла сустракала публіка. У гандлёвых радах кірмаша вырабы астравецкіх рамеснікаў карысталіся небывалым попытам: вербачкі Людмілы Міжыгурскай “размялі” за некалькі гадзін, – падзяліся ўражаннямі старшыня раённага аддзялення саюза палякаў на Беларусі Тарэса Мароз. – Сёлета свята “Казюкі” доўжылася два дні, але нам хапіла і дня, каб сябе паказаць і на іншых паглядзець.

5.jpg

2.jpg

4.jpg

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Иван Дятлович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений